28 верасня 2021, aўторак, 16:43
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі забаранілі вяндліну і салямі

50
У Беларусі забаранілі вяндліну і салямі

Новая абсурдная пастанова ўладаў.

Дзяржстандарт увёў забарону на ўвоз і продаж у Беларусі некаторых італьянскіх мясных прадуктаў. Сярод іх былі і сыравяленая каўбаса, вяндліна, салямі, кумпякі. Усяго пад забарону трапілі больш за 25 пазіцый мясных прадуктаў з Італіі, вынікае з інфармацыі ў тэлеграм-канале ведамства.

Асноўная прычына забароны: прадукцыя не адпавядае патрабаванням тэхрэгламенту Мытнага саюза. У Дзяржстандарце ўдакладняюць, што «пры вытворчасці прадукцыі ў якасці кансервантаў выкарыстоўваліся нітрат калію Е252, нітрат натрыю Е251, ужыванне якіх не дапускаецца пры вытворчасці сыравяленых каўбас і сыравяленых прадуктаў з мяса».

Раней у Беларусі ўвялі забарону на ўвоз і продаж еўрапейскіх пральных парашкоў, геляў, пастаў, таблетак. Пад абмежаванні патрапілі чэшскія, нямецкія і польскія мыйныя сродкі.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».