18 красавiка 2024, Чацвер, 3:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы прыдумалі, як вырошчваць косткі

3
Навукоўцы прыдумалі, як вырошчваць косткі
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Даследнікі з ЗША змаглі сур'ёзна мадыфікаваць метад аднаўлення.

Артыкул пра гэта апублікаваная ў часопісе Materialia.

Пры цяжкіх сківічна-тварных траўмах, выкліканых ДТЗ, бытавымі інцыдэнтамі або ранамі на вайне, часта пакутуе вонкавы выгляд. Таму косткі твару неабходна аднаўляць з асаблівай дакладнасцю, якая недасяжная пры простай перасадцы донарскага матэрыялу: яго неабходна дагадоўваць на месцы з дапамогай каркаса.

Група навукоўцаў з Ілінойскага ўніверсітэта ва Урбане-Шампэйн пад кіраўніцтвам Марлі Дзьюі прыдумала, як палепшыць узаемадзеянне розных клетак на калагенавым каркасе.

«У касцяным асяроддзі ёсць шмат тыпаў клетак, якія спрыяюць гаенню, уключаючы ствалавыя клеткі, якія адказваюць за ўтварэнне касцяной тканкі, клеткі сасудаў і манацыты, якія дапамагаюць з імунны адказам, - кажа Васілікі Каліёпулас, суаўтарка працы. - У гэтым даследаванні мы вывучалі, як матэрыял каркаса ўплывае на камбінаваныя паводзіны гэтых розных клетак».

Навукоўцы дадалі ў калаген дапаможныя рэчывы, характэрныя для касцяной тканкі: хандраіцін-4-сульфат, хандраіцін-6-сульфат і гепарын. Затым на гэты каркас у лабараторных умовах высадзілі ствалавыя клеткі, якія павінны былі ўтварыць костку, і дадалі да іх эндатэліяльныя - матэрыял крывяносных сасудаў, і манацыты.

Высветлілася, што гепарын істотна палягчае развіццё клетак сасудаў, што вельмі важна, бо для аднаўлення костак трэба кровазабеспячэнне. Хандраіцін-6-сульфат, у сваю чаргу спрыяе развіццю манацытаў, што важна для прадухілення запалення ў зоне росту. Такім чынам, даследаванне паказала, што хімічная мадыфікацыя калягенавага каркаса можа сур'ёзна палепшыць рэгенерацыю костак.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках