29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падатковая рыхтуе новыя «фокусы» для беларусаў?

3
Падатковая рыхтуе новыя «фокусы» для беларусаў?

ІП пачалі атрымліваць дзіўную рассылку.

«Ёсць інфармацыя, што Менгарвыканкам прыпыніў рэгістрацыю ІП да 1 студзеня 2022 года, а ў Менску індывідуальным прадпрымальнікам актыўна рассылаюць лісты з падатковай. Прапаноўваюць перайсці з ІП у статус юрыдычнай асобы», - такое паведамленне з'явілася ў адным з інсайдэрскіх ТГ-каналаў 14 верасня.

- З 17 жніўня ў сувязі з тэхнічнымі прычынамі часова прыпыненая рэгістрацыя індывідуальных прадпрымальнікаў. Як толькі адновіцца - натуральна, інфармацыя аб аднаўленні будзе апублікаваная на нашым сайце, - так каментуюць для euroradio.fm сітуацыю ва ўправе рэгістрацыі і ліцэнзавання галоўнай управы юстыцыі Менгарвыканкама, без удакладнення пры гэтым дату аднаўлення прыёму дакументаў на рэгістрацыю ІП. Маўляў, як толькі, дык адразу.

Са слоў вядучага спецыяліста аддзела рэгістрацыі, хвалявацца аб тым, што знікне такая форма дзейнасці, як ІП, не варта.

- Людзі ўжо занадта гэта раздзімаюць. Вядома, я разумею, што ўсім працаваць трэба, і калі ўзнікаюць нейкія тэхнічныя моманты, то гэта напружвае ўсіх. Усё гэта перыядычна ўзнікае ў нейкіх органах: да прыкладу, тэхнічныя збоі ў ДАІ. Адпаведна, у нас цяпер таксама такія складаныя моманты.

А што наконт рассылкі ІП ад падатковай з прапановай рэгістравацца ў якасці юрыдычных асобаў?

- Я не магу даваць ацэнку, праўда гэта ці не, але мы такога не ажыццяўляем, - кажа намесніца начальніка падатковай інспекцыі Менску Вольга Тарасевіч.

А калі прапановы аб пераходзе на юрыдычную асобу ўсё ж ёсць, але яны яшчэ не маюць масавага характару? У чаце ТГ-канала карыстальнікі пішуць, што рассыланне ад падатковай можа быць для таго, каб паменшыць установе працу для прымусовага пераводзе ІП у юрыдычную асобу. Ды і сама змена статусу індывідуальнага прадпрымальніка, маўляў, не найлепшы варыянт, бо гэта будзе ўжо іншы ўзровень кантролю і зусім іншыя падаткі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках