28 верасня 2021, aўторак, 15:53
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі лютуе афрыканская чума свіней?

8
У Беларусі лютуе афрыканская чума свіней?

Улады забаранілі трымаць свіней у дзвюх вёсках пад Баранавічамі.

Пастановай №995 ад 30 жніўня райвыканкам вызначыў тэрыторыі, на якіх забаронена ўтрымліваць свіней у асабістых падсобных гаспадарках, фермерскіх гаспадарках і ў індывідуальных прадпрымальнікаў.

Дакумент размешчаны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале і набывае моц пасля апублікавання, паведамляе intex-press.by.

У адпаведнасці з пастановай, свіней нельга трымаць у вёсцы Родкавічах Крошынскага сельсавета і вёсцы Ліхасельцах Вольнаўскага сельсавета. Яны трапляюць у «санітарную» зону свінагадоўчага комплексу ТАА «Белданагра».

Забароны на ўтрыманне свіней каля буйных свінагадоўчых аб'ектаў з'яўляюцца адным з захадаў супраць распаўсюджвання АЧС і дзейнічаюць у Беларусі з 2014 года.

На мінулым тыдні паведамлялася, што ў Беларусі цяпер лютуюць афрыканская чума, птушыны грып і хвароба Ньюкасла, але ўлады ўтойваюць гэта. Не выключана, што мяса хворых жывёл, якіх павінны ўтылізаваць, трапляе ў беларускія крамы і на экспарт.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».