20 красавiка 2024, Субота, 9:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вольга Якубоўская: Мікалай Статкевіч - чалавек нязломнай волі і мужнасці

10
Вольга Якубоўская: Мікалай Статкевіч - чалавек нязломнай волі і мужнасці

Мастачка прысвяціла палітвязню карціну.

- Гэтую працу я прысвячаю Мікалаю Статкевічу - палітвязню, лідару партыі «Народная Грамада», былому кандыдату ў прэзідэнты, - піша мастачка Вольга Якубоўская.

- Гэта чалавек нязломнай волі і мужнасці, ён некалькі разоў сядзеў у турме за свае перакананні. Я вельмі даўно хацела прысвяціць яму сваю працу, але не ведала, як падступіцца да выявы асобы такога маштабу.

Нядаўна я ўбачыла ў інтэрнэце фрагмент ліста, які быў адпраўлены Мікалаю беларускай жанчынай, з малюнкам льва, намаляванага яе дачкой Янай.

Там былі радкі, якія дапамаглі выбудаваць сюжэт маёй працы: «Бо для нас Вы ёсць увасабленнем iльвiных якасцяў - высакародства, мужнасцi, прынцыповасцi, дужасцi, бескампрамiснасцi ў абароне сваiх iдэалаў. Мацуйцеся, спадар Мiкола, i ведайце, што тут за Вас молiцца, хвалюецца, Вамi ганарыцца багата людзей».

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках