25 красавiка 2024, Чацвер, 20:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзмітрый Кучук: Магчыма, работнікі БелАЭС зладзілі італьянскі страйк

11
Дзмітрый Кучук: Магчыма, работнікі БелАЭС зладзілі італьянскі страйк
ДЗМІТРЫЙ КУЧУК

Гэта можа быць прычынай адключэння рэактара.

Літва абмежавала доступ беларускай электраэнэргіі на рынак краін Балтыі - гэта зроблена для таго, каб пастаўкі электраэнэргіі з Астравецкай АЭС, якую Літва лічыць вельмі небяспечнай, былі немагчымыя ў прынцыпе.

У гутарцы з «Радыё Рацыя» сітуацыю пракаментаваў старшыня Беларускай партыі «Зялёныя» Дзмітрый Кучук:

- У Літве, акрамя гэтых абмежаванняў, ёсць яшчэ пастанова ўрада, ёсць пастанова Сойму, дзе ўсе фракцыі і ўсе палітыкі падпісалі заключэнне, што яны не будуць купляць электраэнэргію з Беларускай АЭС. Адпаведна, гэты пераход паміж Беларуссю на лініі электраперадачы ў Літву і далей у краіны Балтыі цяпер будзе заблакаваны Літвой датуль, пакуль Літва, Эстонія і Латвія не падпішуць пагадненне аб тым, як яны будуць дзейнічаць. Літва будзе кіравацца сваім заканадаўствам, і ў ім выразна прапісана, што электраэнэргія з Беларускай АЭС не павінна паступаць на тэрыторыю Літвы.

- Зараз Астравецкая АЭС прастойвае. Яна адключаная ад сеткі і не выпрацоўвае электраэнэргію з ліпеня.

- Так, нашы актывісты кажуць, што рэактар не працуе. І ў Мінэнэрга таксама не кажуць, калі яго запусцяць. Мабыць сур'ёзная паломка. Думаю, там трэба будзе цалкам памяняць абсталяванне, так што гэта можа заняць амаль паўгода. Добра, што АЭС не працуе. Лепш бы яны не запускалі і далей.

Можа быць, тут іншая сітуацыя, таму што на «Гродна Азоце» вялікі незалежны прафзвяз, можа быць, працоўныя далучаюцца да нейкіх італьянскіх забастовак, і гэта неяк адбіваецца на працы. І калі гэта ёсць на Беларускай АЭС, то, магчыма, прычына ў гэтым, а не ў вучэннях.

- Але будаваць на мяжы такія аб'екты, як атамныя электрастанцыі, па-ранейшаму небяспечна.

- Падобныя аб'екты заўсёды прывабныя, у тым ліку і для тэрарыстаў. І ўсё гэта трэба кантраляваць і больш абараняць. І прама ля мяжы ўсе гэтыя працэсы адбываюцца. І гэта можа быць небяспечна для жыхароў Літвы, Беларусі і Польшчы.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках