24 красавiка 2024, Серада, 18:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзясяткі чалавек з асяроддзя Пуціна злеглі з COVID-19

39
Дзясяткі чалавек з асяроддзя Пуціна злеглі з COVID-19
Фота: Shutterstock

Кіраўнік Крамля знаходзіцца на самаізаляцыі.

Кіраўнік Крамля Уладзімір Пуцін расказаў, што ў ягоным асяроддзі захварэлі на каранавірусную інфекцыю некалькі дзясяткаў чалавек. Пра гэта ён паведаміў на саміце АДКБ.

- Вы ведаеце, што, на жаль, вымушаны быў у апошні момант скасаваць свой візіт у Душанбэ, мне вельмі шкада, але гэта звязана з тым, што ў найбліжэйшым асяроддзі, як вы ведаеце, выяўлены выпадкі захворвання на каранавірус, і гэта не адзін, не два - некалькі дзясяткаў чалавек. І цяпер даводзіцца цягам некалькіх дзён выконваць рэжым самаізаляцыі, - звярнуўся Пуцін да ўдзельнікаў саміту.

Пуцін прымае ўдзел у пасяджэнні лідараў краін АДКБ у рэжыме відэаканферэнцыі.

Пра тое, што ён сыходзіць на самаізаляцыю, Пуцін расказаў 14 верасня.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках