16 красавiка 2024, aўторак, 21:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грузінская апазіцыя пратэстуе супраць лукашэнкаўскіх фальсіфікатараў

10
Грузінская апазіцыя пратэстуе супраць лукашэнкаўскіх фальсіфікатараў

На выбарах у Грузіі будуць прысутнічаць прадстаўнікі беларускага ЦВК.

Пасля таго, як прозвішча Лідзіі Ярмошынай з'явілася ў спісах назіральнікаў за грузінскімі выбарамі, у краіне разгарэўся скандал. Беларускі ЦВК заявіў, што Ярмошына нават не планавала ўдзельнічаць, а назіраць за выбарамі паедуць два іншыя супрацоўнікі. «Наша Ніва» звязалася з ЦВК Грузіі, каб удакладніць, хто ўсё ж будзе ад Беларусі сачыць за выбарамі.

«Удзел на выбарах у Грузіі прадстаўнікоў ЦВК Беларусі - не навіна. Назіральнікі з Беларусі прыязджаюць да нас з 2010 года, - расказалі ў ЦВК. – Згодна з грузінскімі законамі, падаць заяўку на ўдзел у выбарах у якасці назіральнікаў могуць усе краіны. Галоўнае - юрыдычна правільна гэтую заяўку аформіць. Лідзія Ярмошына аформіла яе правільна, і, такім чынам, ЦВК Беларусі зарэгістравалі».

Хто ўсё ж заяўлены ў якасці назіральнікаў? Сама Лідзія Міхайлаўна або іншыя прадстаўнікі беларускага ЦВК?

«Можам сказаць, што ад беларускага ЦВК зарэгістравана 2 чалавекі. Ёсць у гэтым спісе Лідзія Ярмошына ці не, мы казаць не будзем. Спытаеце пра гэта ў ЦВК Беларусі», - патлумачыла прадстаўнік ЦВК.

Наконт таго, ці могуць зняць беларускую групуз назіранняў, у ЦВК адказалі так:

«Не, паводле нашых правіл гэта немагчыма. Калі прадстаўнікі ЦВК зарэгістраваныя, яны будуць браць удзел у выбарах у якасці назіральнікаў».

Грузінскія палітыкі працягваюць сцвярджаць: заяўка была пададзеная за подпісам Лідзіі Ярмошынай. А гэта значыць, што тэарэтычна яна можа стаць незалежным назіральнікам.

«У «Грузінскай мары» (кіроўнай партыі Грузіі. - заўв.) і Беларусі - даўні флірт, - кажа прадстаўнік партыі «Адзіная Грузія - Дэмакратычны рух» Анзор Біцадзэ. - З'яўленне прозвішча Лідзіі Ярмошынай на выбарах уважаю за вывераны палітычны крок. Думаю, гаворка ідзе пра яшчэ большыя дамоўленасці Беларусі з Грузіяй у найбліжэйшай перспектыве. Рухаемся да таго, што нам усім неўзабаве абвесцяць: «Беларусь - наш стратэгічны партнёр». Доказ таму: падпісанае пагадненне з КДБ Беларусі».

Прадстаўнікі грузінскай апазіцыі мяркуюць, што нават без Ярмошынай трэба забараніць прадстаўнікам беларускага ЦВК ўдзельнічаць у назіранні.

«Гісторыя з удзелам у выбарах прадстаўнікоў ЦВК Беларусі дэманструе ўзровень дэградацыі дэмакратыі ў Грузіі», - мяркуе Анзор Біцадзэ.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках