24 красавiка 2024, Серада, 12:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Афганец расказаў, як беларускія памежнікі дапамагаюць нелегалам

19
Афганец расказаў, як беларускія памежнікі дапамагаюць нелегалам

Яны займаюцца транспартаваннем мігрантаў да мяжы.

За паездку ў Еўропу з Кабула пяцёра афганцаў заплацілі па 7 000 даляраў ЗША кожны, паведамляе Delfi.

Спачатку з Кабула іх пераправілі ў Кандагар, потым - ва Узбекістан, адтуль - з беларускімі візамі ў Менск і да мяжы з Літвой.

Афганцы расказалі, што ў Кабуле яны знайшлі чалавека, афганца, якому кожны заплаціў па 7 000 даляраў. Брат аднаго з іх цяпер знаходзіцца ў Нямеччыне, ён уцякаў туды ад талібаў (быў вайскоўцам за ранейшым урадамАфганістана). Затрыманыя сказалі, што чалавек, якому яны аддалі грошы, абяцаў давезці іх "да Еўропы".

"У Беларусі нас перадалі памежнікам. Яны забралі нашы пашпарты, адвезлі нас у нейкі лес, сказалі ісці наперад, у "Еўропу", там нас затрымаюць і на паўгода закрыюць у лагеры. Яны думалі, што мы - з Ірака, а мы - з Афганістана. Тады яны сказалі, што павінны камусьці патэлефанаваць. Забралі пашпарты, прывезлі да мяжы ў лес", - сказаў адзін з афганцаў.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках