20 красавiка 2024, Субота, 5:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргею Законнікаву - 75

2
Сяргею Законнікаву - 75
СЯРГЕЙ ЗАКОННІКАЎ
ФОТА: SVABODA.ORG

Вядомы беларускі паэт і публіцыст адзначае юбілей.

Сёння беларускі паэт, публіцыст, журналіст, перакладчык, грамадскі дзеяч Сяргей Законнікаў адзначае юбілей - 75 гадоў.

Сяргей Законнікаў нарадзіўся 16 верасня 1946 года ў вёсцы Слабада Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці ў настаўніцкай сям'і. Праз год пераехаў у вёску Глыбачка Ушацкага раёна Віцебскай вобласці, дзе і прайшло дзяцінства паэта.

У 1969 годзе скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У.І.Леніна. Выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Клятноўскай сярэдняй школе Барысаўскага раёна Менскай вобласці (1969-1970). У 1970-1971 гадах - літаратурны супрацоўнік вушацкай раённай газеты «Патрыёт». У 1972-1975 гады - сакратар Ушацкага раённага камітэта ЛКСМБ. У 1975-1978 гадах - карэспандэнт, загадчык аддзела сельскай моладзі рэдакцыі газеты «Чырвоная змена», з кастрычніка 1975 гады - карэспандэнт аддзела літаратуры і мастацтва рэдакцыі газеты «Звязда». З 1978 года - інструктар, у 1979-1986 гадах - загадчык сектара мастацкай літаратуры аддзела культуры ЦК КПБ.

У 1986-2002 гады - галоўны рэдактар беларускага літаратурнага часопіса "Полымя".

Пераклаў на беларускую мову паасобныя творы расейскіх, украінскіх, грузінскіх і літоўскіх паэтаў.

Сяргей Законнікаў - аўтар шматлікіх публікацый у беларускіх СМІ на грамадска-палітычныя тэмы.

Рэдакцыя Charter97.org віншуе Сяргея Законнікава з юбілеем, а таксама зычыць яму моцнага здароўя і творчых поспехаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках