19 красавiка 2024, Пятніца, 20:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда выступіў за далучэнне Украіны да ЕЗ

5
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда выступіў за далучэнне Украіны да ЕЗ
Анджэй Дуда

Аб'яднаная Еўропа - гэта не клуб абраных.

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда выступіў за пашырэнне Еўрапейскага Звязу, заявіўшы, што Украіна, Малдова і іншыя дзяржавы, якія мадэрнізуюцца і імкнуцца стаць сябрамі ЕЗ, павінны атрымаць такую магчымасць.

Пра гэта Дуда заявіў у сераду на сустрэчы групы "Арайолас", нефармальнай сустрэчы прэзідэнтаў парламенцкіх і паўпрэзідэнцкіх дзяржаў-чальцоў Еўрапейскага Звязу, паведамляе "Еўрапейская праўда".

"Ствараючы глабальную пазіцыю ЕЗ, мы павінны памятаць пра сябе. Сіла нашай супольнасці і яе ўспрыманне ў свеце павінны быць вынікам яе аўтарытэту.

Мы не выклічам даверу, калі нашым партнёрам, якія робяць намаганні ў мадэрнізацыі і хочуць далучыцца да нашай супольнасці, не будзе дадзеная такая магчымасць. Таму я кажу пра пашырэнне. Мы - Еўропа, кантынент, а не клуб для абраных", - сказаў прэзідэнт Польшчы.

Ён адзначыў, што ЕЗ павінен быць адкрытым для іншых еўрапейскіх краін, якія ўжо праводзяць еўраінтэграцыйныя рэформы.

"На жаль, больш чым праз 30 гадоў пасля падзення "жалезнай заслоны" еўрапейская тэрыторыя ўсё яшчэ падзеленая. Сёння заслона зробленая не з жалеза, а з мытных бар'ераў, візавых абмежаванняў і адсутнасці перспектыў сяброўства. І я кажу гэта адкрыта: у непасрэднай блізкасці ад нас - еўрапейскія краіны, якія павінны быць часткай нашай супольнасці", - адзначыў польскі прэзідэнт.

Такімі краінамі, са слоў Дуды, з'яўляюцца Украіна і Малдова.

"Нядаўна я быў у Малдове з нагоды 30-годдзя незалежнасці. Я бачыў маладых людзей, якія з энтузіязмам ставяцца да змены сваёй краіны.

Усе мы бачылі Украіну ў 2014 годзе, дзе маладыя патрыёты і дэмакраты гінулі на барыкадах за тое, каб іх краіна мела шанец аднойчы увайсці ў еўрапейскую супольнасць.

Такім чынам, калі мы хочам, каб Звяз быў сапраўды Еўрапейскім Звязам, мы павінны працягваць палітыку пашырэння", - перакананы кіраўнік польскай дзяржавы.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках