20 красавiка 2024, Субота, 0:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Дылеўскі і беларускія працоўныя кінулі выклік сістэме

14
Сяргей Дылеўскі і беларускія працоўныя кінулі выклік сістэме

Адказы на тры галоўныя пытанні пра страйк у Беларусі.

Лідар Беларускага аб'яднання працоўных Сяргей Дылеўскі адказаў на тры галоўныя пытанні пра страйк у Беларусі.

- Ці гатовыя беларускія працоўныя страйкаваць?

- Напраўду, я быў нават трошкі ў шоку, таму што нашы чаканні апраўдаліся і нават вышэй за тое. Рабочыя падтрымлівалі нас заўсёды, мы ўвосень выходзілі на забастоўкі. Той агульны велізарны касцяк застаўся, нарошчваюцца новыя сілы. Тыя, хто мае сумневы, пачалі абмяркоўваць гэта ў курылках, што вельмі важна.

Што ўразіла больш за ўсё - я не ведаю як, якімі шляхамі, нас проста завалілі стосам паведамленняў, дзясяткі тысяч паведамленняў з прапановамі, запытамі, чым мы можам дапамагчы, што мы можам зрабіць. Мая каманда проста не ў стане цяпер апрацоўваць усю гэтую інфармацыю.

На сёння мы рэструктуруем нашу каманду, каб апраўдаць увесь запыт, адказаць кожнаму. Калі хтосьці не атрымаў ад нас паведамленне - не крыўдуйце. Дойдзем да кожнага, адкажам кожнаму. Мы вас бачым, мы вас чуем.

- Хто канкрэтна гатовы страйкаваць?

- Што самае цікавае, я быў трохі ў шоку ад таго, што мы на працоўных спадзяваліся, але я ні ў якім разе не спадзяваўся, што так званыя ПУПы выйдуць на нас. Я не ведаю, якім чынам на мяне выйшлі. Даслоўна ўчора ў нас была канферэнцыя, дзе ўдзельнічала больш за 30 прыватных унітарных прадпрыемстваў. Гэта велізарны пласт насельніцтва, гэта велізарная праслойка як кіраўнікоў, так і працоўных. Гэта не можа не радаваць.

Трэба разумець, што менавіта ў гэтых людзей ёсць рэсурс, каб прыйсці да актыўных дзеянняў. У іх ёсць спецыяльная тэхніка, якая, напрыклад, можа заблакаваць дарогі. У іх ёсць фінансавы рэсурс, якім яны гатовы дзяліцца са страйкоўцамі. Гэта вельмі важна для нашай агульнай справы.

- Што беларускім рабочым трэба рабіць проста цяпер?

- Вельмі важна, каб гаварыў не толькі я. Рэтранслюйце, кантактуйце, кажыце пра перадстрайкавы стане, аб будучым страйку. Размаўляйце паміж сабой, вельмі важныя жывыя стасункі. Вы і так гэта ўжо робіце. Вы даяце нам фідбэк, вы даяце нам паведамленні, пішыце ў чат-бот, электронную пошту.

Я яшчэ раз паўтаруся: мы апрацоўваем гэтую інфармацыю, але вельмі важна, каб вы гутарылі паміж сабой. Пабольш крэатыву - гэта самае важнае. Хунта ў наўпроставым сэнсе слова аб**ралася, калі вы пачалі крэатыў. Успомніце сцягі, замарожаныя на азёрах, калі яны не ведалі, што з імі рабіць. Пяць хвілін працы партызан і потым паўдня МНС дзяўбе сваімі сякерамі лёд. Бессэнсоўная абсалютна праца, але гэта напраўду выдатна.

Крэатыў - гэта самае найлепшае, што паказаў беларускі народ у 2020 годзе. Чакаем ад вас крэатыву, не паўтарайцеся. Вельмі важна, каб мы да пачатку страйку былі гатовыя, каб у нас быў ва ўсіх выразны план дзеянняў і тады не паўстане пытанняў, нейкіх страхаў, перажыванняў і боязі. Галоўнае, быць да гэтага гатовым. І самае галоўнае, што без веры няма перамогі. Верце ў тое, што мы ўсё зможам. Жыве!

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках