19 красавiка 2024, Пятніца, 20:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Віцебску арыштаваны былы галоўны пракурор горада

33
У Віцебску арыштаваны былы галоўны пракурор горада
АЛЯКСАНДР ГУЦКО
ФОТА: СЛЕДЧЫ КАМІТЭТ

Перастаноўкі ў віцебскіх сілавых структурах праходзяць на фоне скандалу.

Учора стала вядома аб прызначэнні новага начальніка УСК Віцебскай вобласці. Ім стаў Аляксандр Гуцко, які раней з'яўляўся намеснікам начальніка УСК Гомельскай вобласці, піша nn.by.

Ранейшы начальнік УСК Віцебскай вобласці генерал-маёр юстыцыі Павел Ігнатаў звольнены са службы праз стан здароўя.

Гэта своеасаблівы генеральскі «лайфхак», бо выхад на пенсію для генерал-маёра ўстаноўлены ва ўзросце 55 гадоў, якога Ігнатаў яшчэ не дасягнуў. Аднак пасля медыцынскай камісіі можна атрымліваць генеральскую пенсію без дапрацоўкі па ўзросту.

Можна было б падумаць, што так новы начальнік Дзмітрый Гара выштурхвае выхадцаў з МУС і прызначае пракурорскіх, блізкіх сабе.

Але ўсе гэтыя ракіроўкі, як стала вядома выданню, адбываюцца на фоне грандыёзнага скандалу.

За кратамі ў Менску паводле абвінавачвання ў карупцыі змяшчаецца нядаўні пракурор Віцебска Юрый Раманоўскі. Разам з ім у 2021 годзе затрыманыя яшчэ адзін работнік Віцебскай пракуратуры і адзін следчы.

Як вядома з крыніц выдання, у 2020-м Юрый Раманоўскі праявіў сябе ў прэміраванні падначаленых за падтрымку палітычных абвінавачванняў.

Кар'ера ягоная скончылася імкліва. Сябры экс-пракурора нібыта прыстрэлілі лася, якога ў тых абставінах забіваць было нельга. А Раманоўскі не тое што не распачаў крымінальнай справы, але нібыта таго лася разам з імі еў, што ў выніку стала вядома высокаму начальству ў Менску.

Паводле нашай інфармацыі, накіраваная праверка застала Раманоўскага ў стане, які нельга назваць рабочым, пасля чаго яго і звольнілі. А праз некалькі месяцаў затрымалі.

Таксама нашы крыніцы дадаюць, што выявілася сувязь паміж Раманоўскім і адным з працаўнікоў абласнога УСК. Дэталі сувязі з гэтым нам не вядомыя, але абодва яны цяпер знаёмяцца са сваімі справамі ў менскім СІЗА.

Адначасова за кратамі апынуўся начальнік аддзела Віцебскай абласной пракуратуры. Суразмоўцы выдання адзначаюць, начальніка аддзела абвінавачваюць у тым, што ён нібыта браў хабары ў жонкі віцебскага чыноўніка і спевака Іллі Смунёва, які цяпер абвешчаны ў вышук.

Цікава, што паводле нашай інфармацыі, Смунёў падтрымліваў цёплыя стасункі з экс-пракурорам Раманоўскім.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках