4 снежня 2021, Субота, 5:06
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Папярэднюю справаздачу пра пасадку самалёта Ryanair адклалі на кастрычнік

2
Папярэднюю справаздачу пра пасадку самалёта Ryanair адклалі на кастрычнік

Высновы экспэртаў павінны былі прагучаць у панядзелак, 13 верасня.

ICAO перанесла на кастрычнік папярэднюю справаздачу ў прымусовай пасадцы самалёта Ryanair у Менску, паведамляе РІА "Новости".

Высновы экспэртаў павінны былі прагучаць у панядзелак, 13 верасня. Але ў той дзень, як і ў наступныя дні на гэтым тыдні, справаздача апублікаваная не была.

Гатовы даклад ICAO з інфармацыяй ад дзяржаў-удзельніц і заключэнне плануецца апублікаваць у лістападзе, калі пройдзе сесія Рады ICAO.

Нагадаем, рэжым Лукашэнкі захапіў самалёт кампаніі Ryanair, які ляцеў з Афінаў у Вільню. На борце знаходзіўся журналіст Раман Пратасевіч і ягоная спадарожніца Сафія Сапега.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».