25 красавiка 2024, Чацвер, 4:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейская інтэрнэт-крама Wildberries абвясціла аб пачатку «італійскага страйку»

7
Расейская інтэрнэт-крама Wildberries абвясціла аб пачатку «італійскага страйку»
ФОТА: РІА «НОВОСТИ»

Працоўныя патрабуюць падвышэння заробку.

Работнікі расейскай інтэрнэт-крамы Wildberries абвясцілі аб пачатку «італійскага страйку» ў некаторых філіялах кампаніі праз зніжэнне заробкаў, паведамляе «Эхо Москвы».

У якіх філіялах ён пройдзе і колькі чалавек будзе браць у ім удзел, пакуль не ўдакладняецца.

У самой кампаніі заявілі, што знаходзяцца ў дыялогу з супрацоўнікамі і ў рамках пераходнага перыяду ім будзе ажыццёўленая даплата.

Wildberries - інтэрнэт-крама адзення, абутку, электронікі, дзіцячых тавараў, тавараў для дома і іншых тавараў. Працуе ў Расеі, ЗША, Францыі, Італіі, Гішпаніі, Беларусі, Казахстане, Кыргызстане, Арменіі, Польшчы, Славаччыне, Нямеччыне, Ізраілі і Малдове.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках