4 снежня 2021, Субота, 5:16
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МЗС Літвы: Захад павінен быць гатовы да непрызнання «саюзнай дзяржавы» РФ і Беларусі

3
Кіраўнік МЗС Літвы: Захад павінен быць гатовы да непрызнання «саюзнай дзяржавы» РФ і Беларусі
ГАБРЫЭЛЮС ЛАНДСБЕРГІС

Нелегітымны Лукашэнка не мае паўнамоцтваў падпісваць міжнародныя дамовы.

Захад павінен быць гатовы не прызнаваць «саюзную дзяржаву» Расеі і Беларусі ў выпадку яе стварэння.

Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Габрыэлюс Ландсбергіс пасля сустрэчы з дзяржсакратаром ЗША Энтані Блінкенам, паведамляе «Еўрапейская праўда» са спасылкай на BNS.

З ягоных слоў, Лукашэнка не мае паўнамоцтваў падпісваць міжнародныя дамовы.

«Я толькі што сказаў, што палітычнае і вайсковае збліжэнне паміж Беларуссю і Расеяй вельмі турбуе. Трэба быць гатовым да палітыкі непрызнання, калі дзяржавы сталі б адзіныя, маючы на ўвазе, што нелегітымны прэзідэнт не мае паўнамоцтваў падпісваць такія дамовы. Гэта павінна быць зразумела заяўлена голасам Захаду», - сказаў Ландсбергіс.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».