20 красавiка 2024, Субота, 0:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча прапанавала Украіне новы дыпламатычны фармат

2
Польшча прапанавала Украіне новы дыпламатычны фармат

У яго варта прыцягнуць таксама краіны Балтыі, Чэхію, Вугоршчыну, Славакію, Румынію.

Новы дыпламатычны фармат для кансультацый паміж краінамі прапанаваў заснаваць амбасадар Польшчы ва Украіне Барташ Ціхоцкі. Такі фармат неабходны для сумеснага пераадолення выклікаў на знешнепалітычнай арэне. Пра гэта паведамляе тэлеканал Дом.

На думку дыпламата, да новага фармату варта прыцягнуць таксама і Чэхію, Вугоршчыну, Славакію, Румынію і краіны Балтыі.

«Сітуацыя праз завяршэнне будаўніцтва Паўночнай Плыні-2, саміту прэзідэнтаў ЗША і Расеі ў Жэневе і падзей у Афганістане і Беларусі мяняецца не ў лепшы бок. Таму такі фармат патрэбны для сумеснага пераадолення выклікаў», - сказаў Ціхоцкі.

Ён уважае, што пералічаныя краіны знаходзяцца ў небяспецы «толькі ў розным маштабе». Пры гэтым Украіна знаходзіцца ў горшым становішчы, бо не з'яўляецца ні сябрам Еўразвязу, ні сябрам NATO.

«На вашай тэрыторыі працягваецца агрэсія і акупацыя. У нас гэтага яшчэ не адбываецца. Але краіны нашага рэгіёну тым ці іншым чынам з'яўляюцца ахвярамі гэтай дрэннай дынамікі. Мы павінны сумесна знайсці адказы на гэтыя выклікі, на гэтыя пагрозы», - падкрэсліў амбасадар.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках