19 красавiка 2024, Пятніца, 11:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лекар-псіхіятр з Полацка абвясціў галадоўку ў зале суда

6
Лекар-псіхіятр з Полацка абвясціў галадоўку ў зале суда

Віталь Савіцкі на судзе не прызнаў сваёй віны.

Лекар-псіхіятр з Полацку Віталь Савіцкі проста ў зале суда абвясціў галадоўку пасля таго, як атрымаў сем дзён арышту за перадрук публікацыі з «экстрэмісцкай» групы «Вконтакте», паведамляе «Віцебская вясна».

Разгляд адміністрацыйнай справы Віталя прайшоў 15 верасня ў Полацку. Лекара-псіхіятра абласной псіхіятрычнай бальніцы судзілі за перадрук, які ён зрабіў яшчэ 16 чэрвеня ў прызнанай «экстрэмісцкай» групе сацыяльнай сетцы Вконтакте. Тэкст допісу распавядаў пра жыццё жонкі Аляксандра Тарайкоўскага, які загінуў падчас акцыі пратэсту ў Менску ў жніўні летась.

Віталя затрымалі раніцай 14 верасня. У той дзень ён сам прыйшоў у Полацкі РАУС на позву, якую яму ўручыла на працы калега. На лекара склалі пратакол за распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, якая ўтрымлівае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці ці прапагандуе такую дзейнасць.

На судзе Віталь не прызнаў сваёй віны. Ён пацвердзіў, што перадрукаваў публікацыю пра сям'ю Тарайкоўскага, але ў тэксце не было ніякіх заклікаў да экстрэмісцкай дзейнасці. Медык падкрэсліў, што не ведаў, што група, з якой ён рабіў перадрук, прызнаная экстрэмісцкай.

Суддзя на гэта адказаў, што лекар-псіхіятр «павінен быў разумець істотную пагрозу бяспецы ад перадруку экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Віталя прызналі вінаватым і прызначылі сем дзён арышту. Адразу пасля абвяшчэння пастановы суда, ён абвясціў галадоўку.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках