18 красавiка 2024, Чацвер, 16:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каманда Навальнага выпусціла расследаванне пра кіраўніка МЗС Расеі Сяргея Лаўрова

26
Каманда Навальнага выпусціла расследаванне пра кіраўніка МЗС Расеі Сяргея Лаўрова

Яхты, падарункі ад алігарха Дзерыпаскі і многае іншае.

Журналісты «Важных историй», а потым і следчыя ФБК Навальнага прысвяцілі артыкул міністру замежных спраў Сяргею Лаўрову. У Лаўрова сярод расейцаў рэпутацыя прыстойнага палітыка. Таму яго паставілі на вяршыню спісу партыі «Адзіная Расея» на выбарах у Дзярждуму. Журналісты руйнуюць міф пра прыстойнасць.

Следчыя сцвярджаюць, што Лаўроў жыве падвойным жыццём. Знаходзіцца 50 гадоў у афіцыйным шлюбе, а напраўду ў яго таемная другая сям'я, палюбоўніца Святлана Палякова, заваленая дарагімі аўтамабілямі і элітнай нерухомасцю ў Маскве, Падмаскоўі і Лондане.

21-гадовая падчарка Лаўрова, дачка Паляковай, жыве ў Лондане, у суперэлітным раёне, у кватэры за 4,4 млн фунтаў.

Сям'я Лаўрова і нават яго далёкія сваякі лётаюць у службовыя камандзіроўкі разам з Лаўровым, хоць не працуюць у МЗС.

Але галоўнае, гэта дачыненні з алігархам Алегам Дзерыпаскам. «Лаўроў і яго сям'я шмат гадоў знаходзяцца на ўтрыманні ў алігарха. Ён аплачвае ім адпачынак. Яны лётаюць на яго самалётах. Яны плаваюць на яго яхце і жывуць у яго дамах», - сцвярджаюць следчыя.

Узамен Лаўроў лабіруе інтарэсы Дзерыпаскі: дапамагаў атрымаць амерыканскую візу, а калі ў кампаніі Дзерыпаскі ўзнік канфлікт з уладамі Гвінеі, Лаўроў паляцеў туды вырашаць пытанне і дамогся свайго. Калі заходнія краіны ўвялі супраць Дзерыпаскі санкцыі, Лаўроў устаў на абарону алігарха. «Лаўроў гатовы і сусветную вайну развязаць дзеля спонсара сваёй сям'і, зрабіўшы ўсіх расейцаў закладнікамі інтарэсаў Дзерыпаскі», - пішуць следчыя.

«Іх сапраўднае жыццё - гэта другія сем'і, яхты, самалёты і палацы. Каралеўскае гламурнае жыццё за кошт алігархаў. Вось ідэалогія Пуціна. Гэта павінна быць напісана на плакатах «Адзінай Расеі», - рэзюмуе ФБК.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках