16 красавiка 2024, aўторак, 20:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі дырэктара фірмы асудзілі за «несанкцыянаваныя» сурвэткі ў машыне

18
У Беларусі дырэктара фірмы асудзілі за «несанкцыянаваныя» сурвэткі ў машыне
УЛАДЗІМІР ПУНЬКО

Ганебную пастанову вынесла суддзя Алена Цыганкова.

Віцебскі прадпрымальнік Уладзімір Пунько 16 верасня атрымаў 20 дзён арышту за бел-чырвона-белую сурвэтку ў салоне аўтамабіля, паведамляе «Віцебская вясна».

Уладзіміра судзілі паводле «народнага артыкула» 24.23 за парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавага мерапрыемства. У пратаколе пазначана, што 2 верасня прадпрымальнік на вуліцы Кірава ў Віцебску ў сваім аўтамабілі Toyota захоўваў пад лабавым шклом «палотнішча бел-чырвона-белага колеру для публічнай дэманстрацыі на ўсеагульны агляд». Такім чынам, паводле версіі міліцыянта, ён учыніў пікетаванне, якое «не было звязана з выбарчай кампаніяй», але ўяўляла сабой публічнае выказванне «грамадска-палітычных настрояў».

У судзе Уладзімір Пунько патлумачыў, што працуе дырэктарам фірмы і 2 верасня прыехаў на вуліцу Кірава, каб раздрукаваць бланкі строгай справаздачнасці. Ён распавёў, што ніякага сцяга ў яго ў машыне не было. Пад лабавым шклом ляжала сурвэтка, якой ён працірае пыл з лабавога шкла.

- Дзе такія сурвэткі можна купіць? - спытала суддзя Алена Цыганкова.

- У Смаленску, - адказаў Уладзімір.

Суд прызнаў прадпрымальніка вінаватым і прызначыў 20 дзён арышту.

СУДДЗЯ АЛЕНА ЦЫГАНКОВА
Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках