25 красавiка 2024, Чацвер, 5:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генпракуратура Беларусі не можа знайсці Баскава, Эйсмант і Шакуту

41
Генпракуратура Беларусі не можа знайсці Баскава, Эйсмант і Шакуту

У хуткім часе ўдзельнікі бандфармавання сядуць на 15 гадоў за забойства Рамана Бандарэнкі.

Як стала вядома «Нашай Ніве», Генеральная пракуратура прыпыніла крымінальную справу паводле факта смерці Рамана Бандарэнкі, збітага на «Плошчы перамен». Фармальная прычына - у сувязі з немагчымасцю ўсталяваць асобу, датычную да злачынства. Справа была заведзеная паводле факта нанясення цяжкіх цялесных пашкоджанняў, у выніку якіх Раман памёр.

Нагадаем, трагедыя здарылася ў лістападзе 2020 года. Раман Бандарэнка выйшаў на двор, дзе сабраліся прэс-сакратарка Лукашэнкі Наталля Эйсмант, кіраўнік ФХБ Дзмітрый Баскаў і спартовец Дзмітрый Шакута, якія зразалі бел-чырвона-белыя стужкі.

ДЗМІТРЫЙ БАСКАЎ

Завязаўся канфлікт, прыехала міліцыя, Рамана забралі ў Цэнтральнае РУУС. Адтуль ён трапіў у рэанімацыю бальніцы хуткай дапамогі. Нягледзячы на намаганні лекараў, яны не змаглі выратаваць пацыента. На пахаванне Бандарэнкі прыйшлі тысячы менчукоў.

Першымі ж заявамі ўладаў было тое, што Раман быў у стане алкагольнага ап'янення. Гэты тэзіс быў хутка аспрэчаны на падставе медыцынскіх дакументаў. Журналістку Тутбай Кацярыну Барысевіч і доктара Арцёма Сарокіна за гэта судзілі.

Спачатку расследаваннем займаўся Следчы камітэт. Але хутка на загад Лукашэнкі справу перадалі Генеральнай пракуратуры.

Лукашэнка заяўляў, што бярэ следства пад асабісты кантроль. Чым гэта скончылася, мы зараз бачым - справа прыпыненая.

Гэтак жа сілавікі ўжо больш за 20 гадоў «расследуюць» знікненне палітычных апанентаў Лукашэнкі - Захаранкі, Ганчара, Красоўскага.

Былыя сілавікі, якія выступілі супраць катаванняў і збіцця дэманстрантаў, апублікавалі запісы размоў прэс-сакратара Лукашэнкі Наталлі Эйсмант і хакейнага функцыянера Дзмітрыя Баскава.

З аўдыё вынікае, што абодва былі ў той вечар на «Плошчы перамен». Гэта стала адной з прычын, чаму Міжнародная федэрацыя хакея ўвяла абмежаванні ў дачыненні да Баскава.

Таксама сцвярджалася, што на «Плошчы пераменаў» быў спартовец, блізкая да сілавікоў, Дзмітрый Шакута.

Паводле ч. 3 арт. 147 КК тэрмін прыцягнення да крымінальнай адказнасці 15 гадоў. Гэта асабліва цяжкае злачынства, за якое пагражае пакаранне ад 5 да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках