19 красавiка 2024, Пятніца, 19:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома, калі ў Менску пачнецца ацяпляльны сезон

15
Стала вядома, калі ў Менску пачнецца ацяпляльны сезон

Адпаведную пастанову гарадскія ўлады прынялі сёння.

Ацяпленне ў дзіцячых садках, школах, лячэбна-прафілактычных і ўстановах сацыяльнага забеспячэння, музеях, дзяржаўных архівах, бібліятэках, гатэлях Менска пачнуць уключаць 20 верасня. Адпаведную пастанову гарадскія ўлады прынялі сёння, паведамляе агенцтва «Минск-Новости».

Што да іншых спажыўцоў, то ў жыллёвы фонд, інтэрнаты, установы адукацыі (за выключэннем садкоў і школ), тэатры, агульнагарадскія лазні цяпло пачнуць падаваць пры сярэднясутачнай тэмпературы цягам пяці дзён +8°C і ніжэй.

У грамадскіх і адміністрацыйных будынках, прамысловых і іншых арганізацыях батарэі пацяплеюць пазней за ўсё, дата запуску ацяплення там вызначаецца на ўзгадненне з энэргазабеспячальнымі арганізацыямі пасля падачы цяпла ў жылыя дамы.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках