23 красавiка 2024, aўторак, 21:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Слуцкім раёне лютуе каранавірус

1
У Слуцкім раёне лютуе каранавірус

Захворванне COVID-19 рэзка павялічылася за тыдзень.

Захворванне COVID-19 у Слуцкім раёне павялічылася на 17% за тыдзень. Пра гэта выданню kurjer.info распавяла загадчыца аддзела эпідэміялогіі Слуцкага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Ірына Чэркас.

Са слоў загадчыцы аддзела эпідэміялогіі Слуцкага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Ірыны Чэркас, захворванне на каранавірус у Слуцкім раёне павялічылася на 17% у параўнанні з мінулым тыднем.

Галоўны лекар Слуцкай цэнтральнай раённай лякарні Алег Леснікоў расказаў, што колькасць стацыянарных хворых з каранавірусам, у параўнанні з мінулым чацвяргом, стала на 18% большая. Таксама павялічылася колькасць хворых, якія праходзяць лячэнне дома.

У аўторак, 14 верасня, у шпіталі адкрылася 4-е «кавіднае» аддзяленне.

Таксама паводле слоў галоўнага лекара, захворванне іншымі віруснымі інфекцыямі таксама вырасла. Гэта звязана з пачаткам навучальнага года.

Што тычыцца вакцынацыі, то, са слоў загадчыцы аддзела эпідэміялогіі ЦГіЭ, на 16 верасня атрымалі дзве прышчэпкі (поўны курс вакцынацыі) 14,82% дарослага насельніцтва Слуцкага раёна. Гэта 12,4% ад усяго насельніцтва.

Першую прышчэпку атрымалі 16,33% дарослага насельніцтва (13,27% усяго насельніцтва).

Галоўны лекар ЦРБ падкрэсліў, што колькасць невакцынаванных пацыентаў з каранавірусам, якія паступаюць у шпіталь, значна большая, чым вакцынаваных. На 20 непрышчэпленых прыпадае 1 прышчэплены.

Раней паведамлялася, што за месяц ва Ушацкім раёне амаль у пяць разоў павялічылася колькасць пацыентаў з каранавірусам.

У Рагачоўскай ЦРБ перапрафілявана два аддзяленні для лячэння COVID-пацыентаў - інфекцыйнае і тэрапеўтычнае на 85 ложка-месцаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках