29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы вывелі ў Расею больш $100 мільёнаў

2
Беларусы вывелі ў Расею больш $100 мільёнаў

У гэтым паказчыку Беларусь выперадзіла на постсавецкай прасторы амаль усе краіны і заняла другое месца пасля Казахстана.

У другім квартале гэтага года значна павялічыліся безнаяўныя пералічэнні фізічных асоб з Беларусі ў Расею. Паводле сумы транспамежных пералічэнняў на карысць нерэзідэнтаў Беларусь заняла чацвёртае месца ў свеце.

Паводле нядаўна апублікаваных звестак Цэнтрабанка Расейскай Федэрацыі, агульная сума транспамежных пералічэнняў з Беларусі ў Расею на цягам красавіка-чэрвеня склала рэкордныя 104 млн даляраў (пры сярэдняй суме аднаго пераводу 454 даляры). З гэтым паказчыкам Беларусь выперадзіла на постсавецкай прасторы Узбекістан, Арменію, Кыргызстан і Украіну і заняла другое месца пасля Казахстана (417 млн даляраў). У сусветным маштабе, дзе ў лідарах Швайцарыя, у другім квартале гэтага года наша краіна стала 12-ай, размясціўшыся следам за ААЭ.

У гэты перыяд выраслі безнаяўныя пералічэнні з Беларусі (з адкрыццём або без адкрыцця рахунку ў крэдытных арганізацыях, уключаючы аплатныя сістэмы) як на карысць расейцаў, так і на карысць нерэзідэнтаў - беларусаў і грамадзян іншых краін.

Так, калі ў першым квартале на карысць рэзідэнтаў было пералічана 46 млн даляраў, а нерэзідэнтаў 24 млн даляраў, то ў другім квартале гэтыя сумы выраслі, адпаведна, да 61 млн і 42 млн даляраў. Сярэдняя сума аднаго пералічэння на карысць нерэзідэнтаў павялічылася больш як удвая - з 3 096 да 6 363 даляраў, а агулам у суме пералічэнняў Беларусь заняла чацвёртае месца следам за Швайцарыяй, ЗША і Казахстанам.

Сумы транспамежных пералічэнняў з Расеі ў Беларусь у другім квартале змяніліся нязначна.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках