20 красавiка 2024, Субота, 8:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Economist: Пуцін усё яшчэ баіцца Навальнага

3
The Economist: Пуцін усё яшчэ баіцца Навальнага
Калаж: ZEN.YANDEX.RU

Расейская апазіцыя стала кемлівай, таму з ёй цяжка ваяваць.

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін мае ўсе падставы для хвалявання. Ён спрабаваў здушыць апазіцыйнага лідара Аляксея Навальнага, адправіўшы яго ў турму. Крэмль заблакаваў арганізацыю Навальнага, а таксама забараніў супольнікам апазіцыянера ўдзельнічаць у выбарах. І нават нягледзячы на гэта, Навальны і ягоны рух усё яшчэ з'яўляюцца важнай часткай выбараў у расейскую Дзярждуму, падае артыкул The Economist выданне «Люстэрка тыдня. Украіна».

На першы погляд, палітычнае поле ў Расеі цалкам належыць Пуціну. Адзіныя апазіцыйныя партыі, якім дазволілі ўдзельнічаць, уключаючы камуністаў і «Яблык», маюць «бясшкодную ліберальную форму», таму былі «ўхваленыя» Крамлём.

Паколькі СМІ распаўсюджваюць прапаганду, а рэпрэсіі і цэнзура з'яўляецца асноўным інструментам перадвыбарчай кампаніі, перамога «Адзінай Расеі» выглядае ўпэўненай. Аднак напраўду разыгрываецца драма, бо Крэмль апантана змагаецца з намаганнямі Навальнага абудзіць і каардынаваць выбарцаў.

У Крамлі спадзяваліся, што большасць расейцаў, улічваючы разуменне таго, што на выбарах ужо ўсё даўно вызначана, не зацікавяцца імі. Калі яны застануцца дома, «Адзіная Расія» павінна перамагчы, бо важкі блок дзяржаўных службоўцаў, пенсіянераў і вайскоўцаў будзе вымушаны галасаваць за гэтую партыю. Калі прыход будзе нізкім, патрэба ў адкрытай фальсіфікацыі будзе знятая аўтаматычна разам з рызыкай масавых пратэстаў.

У той жа час, Крэмль заклікае людзей, асабліва ў Маскве, дзе «Адзіная Расія» страчвае папулярнасць, галасаваць у Інтэрнэце, аблягчаючы ўладзе кантроль над працэсам. Відавочна, што рэжым нават узламаў базу звестак сеткі ліберальных медыя-арганізацый, даслаўшы чытачам паведамленні з заклікам байкатаваць выбары.

Тым не менш, кампанія Навальнага са спробай паўплываць на галасаванне з турэмнай камеры стварае клопаты Пуціну. Апытанні даюць «Адзінай Расеі» менш за 30% галасоў. Крэмль асабліва незадаволены заклікам Навальнага да выбарцаў прытрымлівацца яго стратэгіі «разумнага галасавання». Палова месцаў у Думе размяркоўваецца паводле партыйных спісаў, таму лідар апазіцыі заклікае сваіх прыхільнікаў прагаласаваць за любую парламенцкую партыю, акрамя «Адзінай Расеі».

Каманда «разумнага галасавання», выкарыстоўваючы ўласныя звесткі апытанняў і аналіз, спрабуе вызначыць найбольш магчымага кандыдата, які б перамог «Адзіную Расею». Галоўная мэта гэтай кампаніі - пазбавіць «Адзіную Расею» большасці і такім чынам аслабіць яе кантроль над выбарчымі камісіямі па ўсёй краіне. Гэта дало б больш свабоды для апазіцыі ў месцах, дзе яна даволі моцная, напрыклад, у Хабараўску, на крайнім усходзе. Разумнае галасаванне спрацавала на мясцовых выбарах, у тым ліку ў Маскве у 2019 годзе, калі «Адзіная Расія» страчвала пазіцыі.

Расейскія ўлады заблакавалі сайт разумнага галасавання і загадалі Google і Яндэкс блакаваць пошукавыя запыты аб гэтай кампаніі. Яндэкс падпарадкаваўся, а Google не, таму кампанія была пакараная штрафам. Крэмль абвінаваціў Google ва «ўмяшанні ў выбары ў Расеі».

Прадбачачы такія блакаванні, каманда Навальнага стварыла дадатак для разумнага галасавання. Тады Крэмль загадаў тэхналагічным гігантам, уключаючы Apple, выдаліць яго. Рэжым нават загадаў правайдэрам VPN блакаваць загрузку гэтага дадатку.

Журналістаў арыштоўваюць за паўторнае размяшчэнне згадак пра разумнае галасаванні на сваіх старонках у сацыяльных сетках. Актывісты ў абароне правоў чалавека таксама сталі новай мішэнню. Папулярным блогерам пагражае хатні арышт за парушэнне карантынных правілаў, звязаных з COVID, якіх амаль ніхто не выконвае. Сотні людзей па ўсёй Расеі паведамілі пра візіты паліцэйскіх, якія распытвалі пра Навальнага і папярэджвалі аб жудасных наступствах, калі яны яго падтрымаюць.

Палітолаг Кірыл Рогаў кажа, што разумнае галасаванне фактычна стала палітычнай партыяй.

"Не назва ці рэгістрацыя вызначаюць партыю, а яе здольнасць кансалідаваць выбарцаў і ўплываць на вынік выбараў», - адзначае ён.

Улада Крамля абапіраецца на дзве асновы: манаполію ў інфармацыйнай прасторы і рэпрэсіі. Але распаўсюджванне Інтэрнэту змяніла расейскую палітыку. Аналітычны цэнтр «Ліберальная місія» мяркуе, што дзель людзей, якія чытаюць навіны ў Інтэрнэце, вырасла з 18% да 45% за апошнія пяць гадоў. Гэта значыць, што 70% расейцаў ведаюць пра Навальнага. Яго канал на YouTube мае прыкладна такую ж аўдыторыю, як навіны на вялікім дзяржаўным тэлеканале. Якім бы ні быў вынік выбараў, вайна праз Інтэрнэт будзе толькі вастрэйшай, рэзюмуе выданне.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках