18 кастрычнiка 2021, панядзелак, 20:47
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Камітэт Вярхоўнай Рады зацвердзіў законапраект пра алігархаў ва Украіне

24
Камітэт Вярхоўнай Рады зацвердзіў законапраект пра алігархаў ва Украіне

Парламенцкі камітэт улічыў усяго 13 паправак з 1271.

Камітэт Вярхоўнай Рады ў нацбяспецы ў пятніцу, 17 верасня, падтрымаў законапраект пра алігархаў №5599 да другога чытання. Пра гэта паведамляе кіраўнік фракцыі «Голас» Яраслаў Жалязняк, паведамляе korrespondent.net.

Па галасах камітэта: 10 - за, 1 - супраць (Сяргей Рахманінаў), 0 - устрымалася.

З ягоных слоў, з 1271 папраўкі да законапраекта ўлічаныя ўсяго 13.

«Дрэнна, што ў пастанове Камітэта рэкамендавана Радзе разглядаць закон паводле новай спецпрацэдуры. Гэта значыць, без права дэпутатаў паставіць свае праўкі ў зале. Гэта будзе самым грубым парушэннем рэгламенту», - піша нардэп.

Акрамя таго, ён паведаміў, якія змены ўнеслі ў законапраект да другога чытання:

Акрамя алігархаў будзе цяпер яшчэ і «прадстаўнік алігарха». Праўда, акрамя вызначэння, пра яго нічога больш не напісана);

Значна пашыраны тэрмін «удзел у палітычным жыцці». Цяпер, акрамя непасрэдна фінансавання, дадалі вельмі шмат іншых крытэраў. У тэорыі і дастаўка вады можа трапіць пад новыя крытэрыі. Калі, вядома, будучыя алігархі такім бізнэсам валодаюць).

РНБА застаецца. Але цяпер будуць выклікаць алігарха на дыван, каб прызнаць алігархам. А ён можа апраўдвацца;

У рэестры алігархаў будуць цяпер і самі алігархі, і іх бізнэс, і партыі, на якія яны маюць «значны ўплыў»;

Алігархі не змогуць фінансаваць палітычную агітацыю і мітынгі;

Цяпер не толькі супольны паход, напрыклад, на футбол, але і тэлефонная размова будзе ўважацца за кантакт з алігархам;

Дэклараваць сустрэчы з алігархам цяпер павінны і кіраўнікі дзяржкампаній, і нават патранатная служба Сядзібы прэзідэнта і Рады;

Пашыраны пералік чыноўнікаў, каго звольняць, калі своечасова не паведамяць пра кантакт з алігархамі;

Прыбралі жорсткае пакаранне для алігарха - абавязацельства падаваць электронную дэкларацыю. Праўда, хутчэй за ўсё, гэта чарговая тэхнічная памылка, якой кішыць тэкст да другога чытання;

Удакладнілі, калі ж пасля набыцця моцы закона трэба паведаміць аб першым досведзе кантакту з алігархам (праз 14 дзён).

Нагадаем, парламент ухваліў у першым чытанні закон аб барацьбе з алігархамі 1 ліпеня.

На днях Венецыянская камісія пачала праверку закона на запыт Вярхоўнай Рады.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».