29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СБУ паказала відовішчнае відэа антыдыверсійных вучэнняў на мяжы з Расеяй

1
СБУ паказала відовішчнае відэа антыдыверсійных вучэнняў на мяжы з Расеяй

Відэафакт.

Служба бяспекі Украіны правяла ў Чарнігаўскай і Сумскай абласцях маштабныя тактыка-спецыяльныя вучэнні для нейтралізацыі варожых дыверсійных груп, піша unian.net.

Як паведамляе прэс-цэнтр СБУ, у мерапрыемствах было задзейнічана больш за 1,5 тысячы чалавек і звыш 100 адзінак тэхнікі, у тым ліку беспілотныя лятальныя апараты.

Адзначаецца, што трэніроўкі праводзілі ва ўмовах максімальна набліжаных да рэальных. Падчас вучэнняў быў узмоцнены рэжым бяспекі на вайсковых, інфраструктурных і іншых стратэгічна важных аб'ектах абодвух рэгіёнаў.

«Паводле легенды вучэнняў на тэрыторыю Чарнігаўскай і Сумскай абласцей пракралася ўмоўная дыверсійна-выведвальная група. Яны планавалі прычыніць дзяржаве значную эканамічную шкоду і дэстабілізаваць грамадска-палітычную абстаноўку ў памежных раёнах Украіны. Для выканання сваёй задачы «зламыснікі» спрабавалі зладзіць дыверсіі на некалькіх абаронных і прамысловых аб'ектах», - гаворыцца ў паведамленні.

Для выкрыцця і абясшкоджвання ўмоўнай ДВГ удзельнікі вучэнняў правялі комплекс аператыўна-вышуковых, контрвыведніцкіх і фільтрацыйных мерапрыемстваў.

«У заключнай фазе трэніровак спецназаўцы правялі паспяховую аперацыю па нейтралізацыі «дыверсантаў» у раёне памежнага пункта пропуску. Падчас затрымання «зламыснікі» надалі ўзброены супраціў», - распавялі ў СБУ.

У мерапрыемствах бралі ўдзел падраздзяленні СБУ, Дзяржпамежслужбы, Узброеных сіл Украіны, Нацыянальнай гвардыі, Дзяржслужбы ў надзвычайных сітуацыях, Нацыянальнай паліцыі, а таксама прадстаўнікі органаў выканаўчай улады і органаў мясцовага самакіравання.

Паводле інфармацыі СБУ, галоўнай мэтай вучэнняў стала павышэнне ўзроўню бяспекі ў памежных рэгіёнах Украіны. Акрамя таго, удзельнікі трэніровак адпрацавалі алгарытмы міжведамаснага ўзаемадзеяння для эфектыўнага процідзеяння магчымым тэрарыстычным і дыверсійным пагрозам.

У спецслужбе дадалі, што пасля заканчэння мерапрыемстваў іх арганізатары прааналізавалі ўзровень выканання пастаўленых задач. Таксама былі вызначаныя накірункі далейшага ўдасканалення парадку дзеянняў для прадухілення і нейтралізацыі пагроз дзяржаўнай бяспекі Украіны.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках