18 кастрычнiка 2021, панядзелак, 19:05
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

На таргі выстаўленая частка сядзібы Сапегаў і Патоцкіх у Высокім

4
На таргі выстаўленая частка сядзібы Сапегаў і Патоцкіх у Высокім

Пачатковы кошт - $54 тысячы.

На сайце Беларускай універсальнай таварнай біржы выстаўлена на таргі частка сядзібы Сапегаў і Патоцкіх у горадзе Высокім Камянецкага раёна Берасцейскай вобласці.

Пачатковы кошт - 134 000 рублёў (блізу $54 тысяч). Будынак з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю.

Яго можна выкарыстоўваць як гандлёвы аб'ект, адміністрацыйныя памяшканні ці нават пад жыллё. Яго агульная плошча - 227,3 кв.м. Плошча зямельнага надзела, якая перадаецца ў арэнду на 30 гадоў - 0,1387 га.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».