25 красавiка 2024, Чацвер, 13:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома, хто ў асяроддзі Пуціна заразіўся COVID-19

6
Стала вядома, хто ў асяроддзі Пуціна заразіўся COVID-19
Фота: Shutterstock

Кіраўнік Крамля знаходзіцца на самаізаляцыі.

У асяроддзі кіраўніка Расеі Уладзіміра Пуціна на каранавірус новага тыпу захварэлі супрацоўнікі службаў бяспекі і пратаколу, а таксама прэс-службы. Пра гэта кіраўнік Крамля паведаміў на сустрэчы па відэасувязі з губернатарам Санкт-Пецярбурга Аляксандрам Бягловым, паведамляе «Інтэрфакс»

Са слоў Пуціна, захварэлыя своечасова не рэвакцынаваліся. Прэзідэнт адзначыў, што ўсе заражаныя каранавірусам пераносяць хваробу лёгка і без сур'ёзных ускладненняў.

Раней прэс-сакратар кіраўніка Расеі Дзмітрый Пяскоў заявіў, што Пуцін возьме ўдзел у галасаванні на выбарах праз інтэрнэт. Са слоў прадстаўніка Крамля, прэс-служба праінфармуе грамадскасць, калі прэзідэнт наважыцца прагаласаваць.

Уладзімір Пуцін пайшоў на самаізаляцыю пасля таго, як стала вядома пра выпадкі захворвання на каранавірус сярод прадстаўнікоў ягонага атачэння.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках