20 красавiка 2024, Субота, 17:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША ўвялі санкцыі супраць Ірана, Кітая і Кувейта

ЗША ўвялі санкцыі супраць Ірана, Кітая і Кувейта

Санкцыі ўведзеныя за падтрымку тэрарызму.

ЗША ўнеслі ў санкцыйны спіс некалькіх грамадзян Ірана, Кувейта, Лівана і Кітая за падтрымку тэрарыстаў. Пра гэта паведамляецца ў прэс-рэлізе амерыканскага Мінфіна.

Пад «тэрарыстычнымі сеткамі» амерыканскае ведамства мае на ўвазе такія арганізацыі, як Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі (КВІР, элітныя войскі Ірана) і шыіцкай групоўку «Хезбола». Санкцыі ўведзеныя ў дачыненні да шасцярых іранцаў, дваіх ліванцаў, дваіх кітайцаў і чацвёра грамадзян Кувейта, звязаных, на думку Мінфіна, з гэтымі арганізацыямі.

Асобы, названыя ў паведамленні Мінфіна, патрапілі пад рэстрыкцыі за фінансаванне дзейнасці названых арганізацый, а таксама за продаж ім электронікі, золата і дапамогу ў абмене валюты. Санкцыі прадугледжваюць замарозку фінансавых актываў у амерыканскіх банках, а таксама забарону грамадзянам і кампаніям ЗША весці бізнэс з людзьмі, якія трапілі пад персанальныя абмежаванні.

4 верасня Мінфін ЗША ўжо наклаў санкцыі на чацвярых грамадзян Ірана за сувязі з КВІР. На думку ведамства, яны ўдзельнічалі ў змове з мэтай выкрадання і вывазу з ЗША амерыканскай журналісткі іранскага паходжання.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках