24 красавiка 2024, Серада, 12:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вынайдзены першы смартфон з бакавой камерай

4
Вынайдзены першы смартфон з бакавой камерай

Вынаходніцтва дазволіць здымаць фота і відэа на смартфон з розных ракурсаў.

Кампанія Oppo запатэнтавала першы смартфон з убудаванай у бакавую панэль камерай. Пра гэта паведамляе нідэрландскае выданне LetsGoDigital.

Звесткі пра патэнт выявілі ў базе Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці (WIPO). Згодна з прадстаўленай схемай, у тарцы тэлефона праробліваецца перфарацыя пад камеру, дзякуючы якой прылада зможа здымаць аб’екты, якія знаходзяцца збоку.

У апісанні патэнта гаворыцца, што гэтае вынаходства дазволіць здымаць фота і відэа на смартфон з розных ракурсаў. Так, пры руху аб'екта ў бок тэлефон не давядзецца паварочваць, бо аб'ект патрапіць у поле зроку бакавой камеры. Таксама падобная канструкцыя дазволіць рабіць аб'ёмныя здымкі.

Са слоў інжынераў кампаніі Oppo, такое рашэнне з'яўляецца недарагім і не патрабуе ўсталёўкі дадатковага аб'ектыва. У бакавой частцы гаджэта будзе размяшчацца сістэма люстэркаў, пры гэтым выява будзе здымацца на асноўную камеру.

«Як толькі камера выявіць, што аб'ект рухаецца направа за межы кадра, люстэрка павернецца, і будзе актываваная бакавыя камера, каб працягнуць здымку падзеі ў поўным фокусе», - адзначаецца ў апісанні патэнта. Ці мае намер Oppo прымяніць гэтае вынаходства ў рэальных смартфонах, не паведамляецца.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках