29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Медыкі высветлілі, якая вакцына забяспечвае найлепшую доўгатэрміновую абарону ад шпіталізацыі пры каранавірусе

1
Медыкі высветлілі, якая вакцына забяспечвае найлепшую доўгатэрміновую абарону ад шпіталізацыі пры каранавірусе

Даследаванне правялі спецыялісты Цэнтра кантролю і прафілактыкі захворванняў ЗША.

Прычына можа быць звязаная з узроўнем дазіроўкі ў 100 мікраграмаў супраць 30.

Новае даследаванне, апублікаванае Цэнтрам кантролю і прафілактыкі захворванняў ЗША (CDC) сцвярджае, што вакцына ад каранавіруса Moderna забяспечвае лепшую доўгатэрміновую абарону ад шпіталізацыі, чым прэпарат Pfizer.

Пра гэта піша Times of Israel.

Адзначаецца, што даследчыкі правялі аналіз звестак пра амаль 3689 дарослых, якія былі шпіталізаваны з цяжкай формай каранавіруса з 11 сакавіка да 15 жніўня 2021 года.

Агулам 12,9 адсоткаў былі цалкам вакцынаваны прэпаратам Moderna, 20,0 адсоткаў былі вакцынаваны Pfizer-BioNTech, а 3,1 адсоткі былі вакцынаваны Johnson&Johnson.

За ўвесь перыяд вакцына Moderna была эфектыўная супраць шпіталізацыі на 93 адсоткі, Pfizer - на 88 працэнтаў, а вакцына J&J - на 68 працэнтаў.

Страта эфектыўнасці Pfizer супраць шпіталізацыі была асабліва заўважнай: яна ўпала з 91 адсоткі праз 14-120 дзён пасля вакцынацыі да 77 адсоткаў праз больш чым 120 дзён пасля вакцынацыі.

Для параўнання, Moderna ўпала з 93 працэнтаў да 92 працэнтаў пры параўнанні тых жа двух перыядаў.

Даследаванне таксама ўключала асобны аналіз узроўняў розных тыпаў антыцелаў, выкліканых вакцынамі. Аналізы прышчэпленых вакцынай Moderna паказалі больш высокія ўзроўні антыцелаў у пацыентаў, калі параўноўваць з тымі, хто вакцынаваўся Pfizer і J&J.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках