25 красавiка 2024, Чацвер, 15:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Калі ідзеш наперад - самае галоўнае не азірацца

1
Калі ідзеш наперад - самае галоўнае не азірацца

Застаёмся дома, спыняем заводы.

Калі ідзеш наперад - самае галоўнае не азірацца. Гэта галоўнае правіла для тых, хто народжаны змяніць свет. Беларусы - менавіта тыя людзі, якія жывуць для гэтага.

Зрабіўшы выбар, мы пачалі гэты працэс змен. Менавіта мы натхнілі ўвесь свет. Менавіта намі захапляюцца сусветныя палітыкі, журналісты, палітолагі і гісторыкі.

Разам са светам мы змянілі і адзін аднаго. А калі казаць дакладней - паказалі адзін аднаму якія мы напраўду. Наша хата не з краю. Нам трэба больш за астатніх, таму што мы не можам прайсці міма несправядлівасці і жорсткасці. Таму што мы - беларусы.

Каб працягнуць мяняць уласную краіну да лепшага нам усяго трэба замацаваць вынік і вымесці з яе апошняе смецце. Зрабіць так бы мовіць генеральную ўборку пасля атручвання тараканаў і пацукоў.

Застаёмся дома, спыняем заводы. Астатняе гады зробяць за нас. Яны ўжо ведаюць, куды будуць бегчы і хавацца.

Страйку быць!

Тэлеграм-канал «Беларускага аб'яднання працоўных»(БАР)

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках