25 красавiка 2024, Чацвер, 18:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Нямеччыне маюць намер стварыць сілы хуткага рэагавання Еўропы

У Нямеччыне маюць намер стварыць сілы хуткага рэагавання Еўропы

План будзе гатовы да канца кастрычніка сёлета.

Мінабароны Нямеччыны да канца кастрычніка 2021 года прапануе план стварэння сіл хуткага рэагавання для краін Еўропы.

Пра гэта паведаміла міністр абароны ФРГ Анегрэт Крамп-Карэнбаўэр.

З ейных слоў, сілы хуткага рэагавання ў Еўропе патрэбныя, бо ўзнікаюць сітуацыі, калі краіны-сябры NATO маюць розныя інтарэсы.

Аднак, як запэўніла Анегрэт Крамп-Карэнбаўэр, стварэнне ўласных сіл хуткага рэагавання ў Еўропе не азначае дыстанцыяванне ад ЗША.

«Гэта не значыць, што мы павінны аддзяліцца ад амерыканцаў. Могуць узнікаць сітуацыі, калі мы маем іншыя інтарэсы, у тым ліку ўнутры NATO. Тады мы павінны ўмець дзейнічаць сваімі сіламі», - заявіла кіраўніца Мінабароны Нямеччыны.

Анегрэт Крамп-Карэнбаўэр таксама дадала, што разважала пра сваю адстаўку праз сітуацыю ў Афганістане, аднак міністр наважыла «працягнуць барацьбу», каб падобных інцыдэнтаў больш не паўтаралася.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках