23 красавiка 2024, aўторак, 9:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцы ўбачылі выгаду ў санкцыях супраць беларускіх НПЗ

2
Расейцы ўбачылі выгаду ў санкцыях супраць беларускіх НПЗ

Таракан не зможа, як раней, зарабляць на перапрацоўцы расейскай нафты.

У Маскве публічна выказваюць «абурэнне» санкцыямі ў дачыненні беларускіх прадпрыемстваў, але таемна радуюцца.

«Праз санкцыі, прынятыя ў дачыненні да беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў, Беларусь не можа, як раней, зарабляць на перапрацоўцы расейскай нафты. І інтэграцыя, хутчэй за ўсё, павялічыць прапанову нафтапрадуктаў на расейскім рынку», - прагназуюць расейскія экспэрты.

Але ў той жа час змяншэнне экспарту з Беларусі ў Еўропу вызваляе аб'ёмы, якія могуць запоўніць расейскія кампаніі. Таму агулам баланс павінен захавацца. А з улікам таго, што экспартны кірунак для расейскіх НПЗ выгадны (унутраны рынак, нават быўшы часам прэміяльным, не здольны спажыць увесь аб'ём перапрацоўкі айчынных прадпрыемстваў), такі своп (беларусы прадаюць на расейскі ўнутраны рынак, расейскія НПЗ - на экспарт) можа стацца нават выгадным.

«Цяпер задача палягае ў тым, каб выпрацаваць новы рэжым функцыянавання нафтагазавай галіны Беларусі так, каб яна не памерла. Але і «жыраваць» у такіх варунках не атрымаецца», - мяркуюць у Расеі.

Лагістыка паставак нафты, калі гаворка ідзе пра транзіт, наўрад ці неяк зменіцца. У дачыненні да нафты, якая паступае для перапрацоўкі на НПЗ, схема паставак ужо змяняецца - расейскія кампаніі не імкнуцца падстаўляцца пад рызыку санкцый, таму ў лагістыку ўбудоўваюцца кампаніі, якія не маюць значных «стасункаў» з вонкавым светам.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках