20 красавiка 2024, Субота, 3:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Талібы пазбавілі ўзбецкую мову статусу афіцыйнай

7
Талібы пазбавілі ўзбецкую мову статусу афіцыйнай
Фото: Reuters

Новы ўрад выдаў часовы закон для кіравання Афганістанам.

Рух «Талібан» выдаў часовы закон для Афганістана, які ўстанаўлівае новую сістэму кіравання і пакідае дзве афіцыйныя мовы замест замацаваных раней у заканадаўстве трох, дакумент быў накіраваны ў РІА «Новости» крыніцай у руху.

У законе пад назвай «Асновы» паказваецца афіцыйная рэлігія Афганістана - суніцкі іслам ханафіцкага мазхаба, а таксама яе афіцыйныя мовы - пушту і дары. Раней у Афганістане разам з імі мела афіцыйны статус узбецкая мова, на якой гавораць многія жыхары паўночных правінцый. Акрамя таго, у краіне існуе значная шыіцкая абшчына, якая складаецца ў асноўным з хазарэйцаў.

Згодна з дакументам, у Афганістане будуць створаныя рада ісламскіх юрыстаў і вышэйшая рада, у якую ўваходзіцьмуць палітычныя дзеячы, навукоўцы і святары з кожнай правінцыі.

Кіраўніком выканаўчай улады абвяшчаецца прэзідэнт, якога будуць абіраць грамадзяне і чальцы вышэйшай рады.

Для забеспячэння празрыстых выбараў будзе створаная выбарчая камісія. Калі пры папярэднім урадзе прадстаўнікі Нацыянальнай асамблеі Афганістана карысталіся дэпутацкай недатыкальнасцю, то пры новай уладзе яны яе пазбаўляюцца, гаворыцца ў законе.

Адзначаецца, што «дзень незалежнасці ад брытанцаў, расейцаў і амерыканцаў» стане святам.

У пачатку жніўня талібы актывізавалі наступ на ўрадавыя сілы Афганістана, 15 жніўня ўвайшлі ў Кабул і на наступны дзень заявілі, што вайна скончаная.

Апошнія два тыдні жніўня з аэрапорта Кабулу, які знаходзіўся пад аховай амерыканскіх вайскоўцаў, ішла масавая эвакуацыя грамадзян краін Захаду і афганцаў, якія супрацоўнічалі з імі. У ноч на 31 жніўня амерыканскія вайскоўцы пакінулі кабульскі аэрапорт, паклаўшы канец амаль 20-гадовай вайсковай прысутнасці CША ў Афганістане.

Шостага верасня талібы заявілі, што пад іх кантроль з баямі перайшоў Панджшэр, апошняя з 34 афганскіх правінцый. На наступны дзень быў абвешчаны склад часовага ўрада Афганістана, які ўзначаліў Махамад Хасан Ахунд, які займаў крэсла кіраўніка МЗС падчас першага праўлення «Талібану» і які знаходзіцца пад санкцыямі ААН з 2001 года.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках