25 красавiка 2024, Чацвер, 3:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Герасіменя: Гэтая восень будзе вельмі цікавая і пераменная

17
Герасіменя: Гэтая восень будзе вельмі цікавая і пераменная

Кіраўніца БФСС заявіла пра далучэнне да страйкавага руху.

Легендарная беларуская плыўчыха, кіраўніца Беларускага фонду спартовай салідарнасці Аляксандра Герасіменя ў новым выпуску на Youtube-канале «ЧестнОК» расказала пра далучэнне БФСС да страйкавага руху, піша «Трыбуна».

«Мы далучыліся да ўсіх аб'яднанняў, сярод іншых да “Беларускага аб'яднання працоўных” (БОР), якое заклікае да агульнанацыянальнага страйку, мы цалкам згодныя з усімі іх патрабаваннямі. Увогуле страйк быў патрэбны яшчэ год таму, і напэўна калі б гэта адбылося, то, магчыма, усё скончылася б яшчэ год таму.

Ніколі ніхто не прымушае некага ўдзельнічаць у запісе, мы заўсёды пытаемся, хто салідарны, хто хоча і ў каго ёсць магчымасць і час.

Спартоўцы, якія заклікаюць да страйку, страйкавалі яшчэ з мінулага года, адмовіўшыся выступаць за зборную Беларусі да таго часу, пакуль Лукашэнка не сыдзе.

Я не прыхільніца таго, каб асуджаць людзей, якія прытрымліваюцца пазіцыі “спорт па-за палітыкай” і прадаўжаюць наведваць спартовыя мерапрыемствы. Такія людзі – прыстасаванцы, яны заўсёды знойдуць, да каго падстроіцца, незалежна ад таго, якая ўлада будзе, потым яны будуць мацней за ўсіх крычаць, што проста сачылі за сітуацыяй і не былі згодныя. У гэтых людзей няма сваёй пазіцыі, няма мэты ў жыцці, акрамя паесці, паспаць і пагуляць. Яны не цікавыя ні для грамадства, ні для зносінаў, я не ведаю, як яны далей будуць сябе праяўляць, як будуць сябе адчуваць у новай Беларусі, бо яна ўсё роўна будзе.

Гэтая восень будзе вельмі цікавая, пакуль не магу агучыць, трэба крыху часу. Гэтая восень будзе вельмі пераменнай, да новага года, я думаю, будзе шмат зменаў, спадзяюся, не толькі ў нас, але і ў цэлым у Беларусі. Пакіну невялікую інтрыгу, хочам зрабіць усё прыгожа і правільна», – сказала Герасіменя.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках