23 красавiка 2024, aўторак, 22:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Талібы ў Афганістане забаранілі дзяўчаткам наведваць сярэднюю школу

15
Талібы ў Афганістане забаранілі дзяўчаткам наведваць сярэднюю школу

У сярэднюю школу дазволілі вярнуцца толькі хлопчыкам і настаўнікам-мужчынам.

У Афганістане «Талібан» дазволіў вярнуцца на ўрокі ў сярэднюю школу толькі хлопчыкам і настаўнікам-мужчынам. Дзяўчаткам наведваць заняткі забаранілі, паведамляе liga.net са спасылкай на BBC.

Прадстаўнік Талібану паведаміў, што ў найбліжэйшы час плануецца адчыніць школы для дзяўчатак, але школьніцы і іхнія бацькі асцерагаюцца, што Афганістан вяртаецца да суровага кіравання 1990-х гадоў, калі дзейнічала забарона на навучанне дзяўчатак у школе.

"Я так турбуюся пра сваю будучыню. Усё выглядае вельмі змрочна. Кожны дзень я прачынаюся і пытаюся ў сябе, чаму я жывая? Ці варта мне заставацца дома і чакаць, пакуль хто-небудзь пагрукаецца ў дзверы і папросіць мяне выйсці за яго замуж?" – сказала адна афганская школьніца, якая спадзявалася стаць юрысткай.

Раней на гэтым тыдні талібы абвясцілі, што жанчынам будзе дазволена вучыцца ва ўніверсітэтах, але яны не змогуць рабіць гэта разам з мужчынамі і вымушаныя будуць прытрымлівацца новага дрэс-коду.

Разам з тым, адзначае агенцтва, афганскія ўніверсітэты не маюць рэсурсаў для выдачы асобных класаў.

Пасля таго як у 2001 годзе талібаў адхілілі ад улады, быў дасягнуты велізарны прагрэс у паляпшэнні ахопу адукацыяй у Афганістане і павышэнні ўзроўню пісьменнасці, асабліва сярод дзяўчатак і жанчынаў.

Колькасць дзяўчатак у пачатковых школах павялічылася амаль з нуля да 2,5 мільёнаў, а ўзровень пісьменнасці сярод жанчынаў амаль падвоіўся за дзесяцігоддзе да 30%.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках