17 красавiка 2024, Серада, 0:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Пенсіі падымуць на 7%, а кошты – на 40%»

6
«Пенсіі падымуць на 7%, а кошты – на 40%»

Сумленны маналог пенсіянера са Слуцка.

Жыхар Слуцка расказаў kurjer.info пра стаўленне да лукашысцкага «падвышэння» пенсій:

– Паведамленне пра «павышэнні пенсій» я ўспрыняў без захаплення, бо ведаў, што за гэтым неўнікнёна рушыць хваля росту коштаў тавараў і паслуг. Так яно, з маіх адчуванняў, і здарылася.

Так і хочацца сказаць: «Спадарове, не чапайце пенсіі, бо іх падымуць на 7%, а кошты – на 40% (мяса, алей, лекі і інш.)».

Пра мяса (сорам і ганьба). Ва ўсім свеце свініна таннее. У Нямеччыне, напрыклад, у любой краме ёсць мяса любой катэгорыі. Пра мясны асартымент казаць увогуле не выпадае: ёсць бараніна, ялавічына, індычына, мяса курэй, качак, гусей, разнастайная дзічына. Скажыце, дзе такое можна ўбачыць у нас? Ногі адаб’еш да самай задніцы, пакуль знойдзеш якія-небудзь курыныя косткі.

Кажу так, таму што веру сваёй жонцы і сваяку, які жыве ў Нямеччыне ўжо гадоў дваццаць.

Пенсія ў мяне хоць і немаленькая (750 рублёў з улікам, як я называю, «магільных» – даплаты, якую ажыццяўляе прадпрыемства), а грошай усё роўна часам не хапае. Шмат сыходзіць на лекі, якія даражэюць з кожным годам. Я не ўяўляю, як выжываюць пенсіянеры, а яшчэ і хворыя, у якіх месячны прыбытак значна меншы.

Жонка ў мяне вельмі практычная, ашчадная. А калі яшчэ і жонка шалапутная (паверце, ёсць такія жонкі), што рабіць?

Я хворы, прывязаны да ложка чалавек, часта задумваюся над тым, хто ж будзе даглядаць жонку, калі яе дагоніць старасць? А цяпер я вельмі ўдзячны ёй.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках