28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На выбарах у Дзярждуму РФ для захоўвання бюлетэняў выкарыстоўваюць сейфы з сакрэтам

7
На выбарах у Дзярждуму РФ для захоўвання бюлетэняў выкарыстоўваюць сейфы з сакрэтам
Фото: ТАСС

Як мяркуецца, гэта дазваляе маніпуляваць вынікамі выбараў.

У розных рэгіёнах Расеі для захоўвання бюлетэняў на выбарах у Дзярждуму РФ выкарыстоўваюцца сейфы з сакрэтамі, якія дазваляюць, на думку назіральнікаў, здзяйсняць парушэнні сябрам выбарчых камісій. Так, кандыдат ад "Партыі Росту" Дзмітрый Кандраценка выявіў у суботу, 18 верасня, на выбарчых участках у Падмаскоўі сейфы, абсталяваныя яшчэ аднымі, неапламбаванымі дзверцамі з задняга боку, піша dw.com.

Паводле словаў Кандраценкі, такія сейфы ўстаноўленыя па ўсёй Маскоўскай вобласці, а The Insider адзначае, што іх выявілі і ў іншых рэгіёнах. Партал Sota.Vision нагадвае, што пасля закрыцця выбарчых участкаў на ноч чыноўнікі апячатваюць сейфы толькі спераду. Адпаведна, выкарыстоўваючы заднія дзверцы, сябры УВК могуць атрымаць доступ да запоўненых бюлетэняў і іншых дакументаў.

Другімі дзверцамі набор сакрэтаў не абмежаваўся. У Калмыкіі назіральнікі паведамілі, што з адваротнага боку жалезнай скрыні для захоўвання сейф-пакетаў проста цалкам знялі сценку. Яна знаходзілася ўнутры сейфа ў разабраным выглядзе. А ў Валгаградскай вобласці назіральнікі заўважылі яшчэ адну шчыліну: у такога сейфа можна лёгка зняць дно.

Назіральнікі і ЦВК кажуць пра парушэнні на выбарах

У Расеі прадаўжаецца трохдзённае галасаванне на выбарах у Дзяржаўную думу РФ. Назіральнікі зноў фіксуюць масавыя парушэнні працэдуры і выбарнага заканадаўства. Прычым факты парушэнняў пацвярджаюць як у агульнарасейскім грамадскім руху ў абарону правоў выбарнікаў "Голас", які вядзе ўласную "Хроніку адзінага дня галасавання", так і ў Цэнтрвыбаркаме Расеі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках