24 красавiка 2024, Серада, 15:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На «Беларуськаліі» напружаная сітуацыя: даляры не прыходзяць зусім

12
На «Беларуськаліі» напружаная сітуацыя: даляры не прыходзяць зусім

Такога не было з канца 1990-х.

На «Беларуськаліі» па-ранейшаму напружаная сітуацыя з прыёмам аплат - даляры не прыходзяць зусім, з астатнімі валютамі пакуль прасцей. Санкцыі «не працуюць», але праблемы ствараюць. Грошы на заробкі знаходзяцца, аднак выплаты падрадным арганізацыям замарожаныя цягам другога месяца, піша тэлеграм-канал «Нік і Майк».

Не плацяць і кампаніям, і ІП, занятым у будаўнічым сектары. Замарожанае будаўніцтва на ўсіх прампляцоўкі, а таксама ўзвядзенне карпаратыўнага дома. Пакуль дабудоўваецца дзіцячы садок, але ён на фінішнай прамой. Людзі, якія даўно працуюць з «Беларуськаліем», кажуць пра тое, што такой сітуацыі не было з канца 90-х. Напружанне расце. Людзі ўсур'ёз перажываюць, ці ўдасца ім вярнуць свае грошы.

Між тым, «Яра» прадаўжае «ціснуць» на кіраўніцтва «Беларуськалію». На тыдні з чарговай інспекцыяй нарвежцы наведалі Дарасінскі руднік. Ці варта казаць, што напярэдадні візіту руднік мылі, чысцілі, драілі. Усё, як любіць хунта: адна суцэльная паказуха і дэкарацыі, за якімі няма нічога. «Яра» гэта разумее, і гэтым выклікае асаблівае агіду. Ну, а рэальная мэта візіту - у тым ліку пошук спосабаў працы ва ўмовах «непрацуючых» санкцый.

На «Беларуськаліі» галоўная асцярога - гэта прыпыненне транзіту праз Клайпеду. Нягледзячы на ўсе намаганні, ніякіх працоўных альтэрнатыўных варыянтаў не распрацавана. Фактычна, сітуацыя пушчана на самацёк. Ніхто не ведае, што будзе ў снежні. Аднак трэба разумець, што «Беларуськалій» атрымлівае грошы за пастаўленую прадукцыю з адтэрміноўкай да паўгода. Таму нейкі час грошы ў Салігорск яшчэ будуць ісці.

Пакуль з тых захадаў, да якіх дадумаліся «дужыя гаспадарнікі» - гэта распрацоўка графіка планавых рамонтных работ на рудніках. Задача - рабіць выгляд, што ўсё ідзе паводле плану, нават калі ты абрабіўся. Яшчэ адна «геніяльная» думка - часовае прыпыненне калектыўнай дамовы. У ёй адшукалі пункт пра выпадкі непераадольнай сілы, які дазваляе замарозіць выкананне асобных пунктаў дамовы.

Шахцёры, памятайце, што гэтай калектыўнай дамовы дамаглося папярэдняе пакаленне шахцёраў на чале з легендарным Юргевічам, якія прыйшлі ў Менск наўпрост з Салігорска і забяспечылі для сябе (і для вас) годныя ўмовы працы. Калі вы не дасце адпор цяпер, то ўжо зусім хутка калектыўную дамову наогул можна будзе выкінуць у сметніцу. Пакажыце Галаватаму, хто гаспадар у шахце!

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках