28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У «ЛНР» паведамілі, што беларускія артысты выступілі ў мясцовым цырку

7
У «ЛНР» паведамілі, што беларускія артысты выступілі ў мясцовым цырку

Да прарасейскіх тэрарыстаў прыехаў дрэсіроўшчык малпаў.

У 50-ы сезон у рамках цыркавой праграмы «Феерыя» артысты з Беларусі выступілі ў так званай «Луганскай Народнай Рэспубліцы». Пра гэта паведамляюць мясцовыя СМІ.

У праграме ўзяў удзел дрэсіроўшчык малпаў Андрэй Цяплыгін з Менска. Падчас ягонага выступу капуцыны прадэманстравалі здольнасць граць на музычных інструментах, ездзіць на аўто і лётаць на дырыжаблі пад купалам цырка.

Варта адзначыць, што раней ягоная жонка Надзея ў інтэрв'ю «Саўбеліі» прызналася, што Андрэй - «дрэсіроўшчык патомны, ягны бацька дрэсіраваў ільвоў, тыграў і пантэр. За сваю цыркавую кар'еру паспеў папрацаваць з самымі рознымі звярамі. Сама яна таксама працуе з трупай у Беларускім дзяржаўным цырку.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках