28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Чэхіі сабака выпадкова знайшоў сотні старадаўніх срэбных манетаў

У Чэхіі сабака выпадкова знайшоў сотні старадаўніх срэбных манетаў

Скарб звязаны з гісторыяй Маравіі ў канцы 14 стагоддзя.

Жыхар Мараўскай Валахіі, што знаходзіцца ў Чэхіі, шпацыраваў у лесе са сваім сабакам Машай. Нечакана сабака пачаў актыўна рыць у адным месцы і неўзабаве з зямлі паказаўся гліняны гаршчок. У ім знаходзілася больш за 300 старадаўніх манетаў з срэбра. Спецыялісты вызначылі, што яны былі зробленыя ў канцы 14 стагоддзя.

Пра гэта паведамляе Vinegret.cz (пераклад – planetanovosti.com).

Гаршчок знаходзіўся адразу пад паверхняй зямлі і з яго тырчэлі манеты. Адразу стала зразумела, што гэта нейкі старадаўні скарб, якому вельмі шмат гадоў. Уладальнік жывёлы ўзяў знаходку і адразу ж адвёз яе ў рэгіянальны музей. Гаршчок знайшлі ў канцы жніўня на схіле невялікага пагорка.

Перш чым прыступіць да вывучэння знаходкі, прадстаўнікі музея праверылі ягоны стан, а таксама змесціва з дапамогай тамографа. Пасля гэтага гаршчок старанна ачысцілі і вынялі з яго манеты. Як высветлілася, у ім знаходзіліся пражскія грошы. На некаторых манетах нават захаваліся рэшткі спецыяльнага плеценага мяшэчка для грошай.

Археолаг Самуэль Шпанігел мяркуе, што гэтыя грошы былі схаваныя ў лесе нейкім невядомым гандляром. Ён хацеў захаваць такім чынам маёмасць, бо ў другой палове 14 стагоддзя ў гэтай мясцовасці якраз ішлі мараўскія маркграфскія вайны.

На сёння спецыялісты прадаўжаюць вывучаць знаходку. Яны хочуць вызначыць дакладны склад гаршка, а таксама мяшэчка, які ўжо практычна цалкам расклаўся. На правядзенне ўсіх неабходных працаў можа спатрэбіцца не менш за паўгода.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках