29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Людзі ляжаць з 80% паразы лёгкіх і дзеляць кісларод на дваіх, а то і траіх»

21
«Людзі ляжаць з 80% паразы лёгкіх і дзеляць кісларод на дваіх, а то і траіх»

У 3-й Менскай лякарні – крытычная сітуацыя праз каранавірус.

Чытач расказаў тэлеграм-каналу «Баста!» пра сітуацыю ў 3-й Менскай лякарні

«3-я лякарня павінна была перавесціся на кавідную 21 верасня, але яе экстранна перавялі 16-га.

У гэты дзень тут было больш за 160 пацверджаных дыягназаў каранавірусу ўжо да 17:00 дня.

Лекарка з рэанімацыі выходзіла і плакала ад таго, што няма месцаў, людзі ляжаць з 80% паразы лёгкіх і дзеляць кісларод на дваіх, а то і траіх з адной маскі.

Лёгкія формы адпраўляюць дадому, а праз некалькі гадзінаў людзі выклікаюць, і ўжо сатурацыя (узровень насычэння крыві кіслародам) 50–60%.

Сёння брыгады хуткай стаяць у чэргах, месцаў няма, людзей няма куды шпіталізаваць».

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках