25 красавiка 2024, Чацвер, 2:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выбары ў Расеі: У Чувашыі старшыня камісіі з'еў дакумент пра датэрміновае галасаванне

17
Выбары ў Расеі: У Чувашыі старшыня камісіі з'еў дакумент пра датэрміновае галасаванне

На фальсіфікацыі старшыню злавіў назіральнік ад КПРФ.

Кандыдат у Дзярждуму ад КПРФ Аляксандр Андрэеў паведаміў пра фальсіфакацыі на выбарчым участку №1713 у чабаксарскім раёне рэспублікі, паведамляе «Idel.Реалии».

Паводле ягонай інфармацыі, чальцы камісіі, якія выправіліся на выезд на надомнае галасаванне, ходзяць па дварах і збіраюць галасы ў выпадковых мінакоў.

– Я прыбыў на ўчастак і запытаўся копію акта пра надомнае галасаванне. Паводле акту, заявы на галасаванне па-за ўчасткам падалі 20 чалавек. Тады папрасіў знайсці і паказаць мне гэтыя заявы, копію акту пакінуў у старшыні камісіі і выйшаў на вуліцу пагутарыць праз тэлефон. Вяртаюся і бачу, што старшыня робіць дзіўныя дзеянні з друкаркай, друкуе нейкія ксеракопіі. Я яго перапыніў і папрасіў вярнуць мне маю копію акту. На новай ксеракопіі не была напісаная колькасць заяваў, то-бок старшыня спрабаваў выдаць мне падробку, прытым фальсіфікацыя праходзіла пры мне. У гэты час прашу вярнуць мне першапачатковы дакумент, старшыня ж адрывае кавалак дакумента і спачатку спрабуе схаваць яго ў кішэню, а потым увогуле пачынае яго жаваць, проста пад нашай камерай і ў прысутнасці іншых чальцоў камісіі, – паведаміў "Idel.Реалии" Аляксандр Андрэеў.

Паводле гэтага факту сакратар чувашскага аддзялення КПРФ напісаў заяву ў праваахоўныя органы.

"Мы будзем дамагацца пачатку крымінальнай справы на старшыню камісіі за фальсіфікацыю дакументаў", – дадаў да каментару Андрэеў.

Ва ўчастковай выбарчай камісіі ў гутарцы з карэспандэнтам "Idel.Реалии" паведамілі, што пастанову паводле скаргі кандыдата ў Дзярждуму ад КПРФ не прынялі.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках