16 красавiка 2024, aўторак, 8:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Маладзечне ў разгар новай хвалі COVID-19 не працуе адзін з кабінетаў КТ

2
У Маладзечне ў разгар новай хвалі COVID-19 не працуе адзін з кабінетаў КТ

Апаратура не вытрымлівае напружанай працы.

– У Маладзечне зноў не працуе адзін з кабінетаў кампутарнай тамаграфіі, а менавіта той, што размешчаны ў лякарні №2 (былой раённай лякарні, вуліца Валынца), – паведамляе чытач канала «Белыя Халаты».

Не працуе ўжо блізу 2 тыдняў з прычыны паломкі. Паводле інфармацыі, чакаюць пастаўкі новай дэталі з адной з краінаў Балтыі. Калі менавіта паступіць запчастка, ніхто не ведае. Вядома, што кабінет працаваў у кругласутачным рэжыме, даследаванняў праводзілася вельмі шмат, у тым ліку пазапланавых і экстранных. У цяперашні час частку супрацоўнікаў перавялі на абслугоўванне другога кабінета КТ у маладзечанскай гарлякарні.

І ўсё гэта ў разгар новай хвалі. Спадзяемся, што другі КТ вытрымае каласальную нагрузку, інакш адбудзецца калапс раённага маштабу. А што адбываецца ў вашым горадзе?

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках