25 красавiка 2024, Чацвер, 13:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: Сябры выбарчых камісій пад Бранскам смяюцца, таму што тоўсты пачак бюлетэняў не праходзіць у скрыню

16
Відэафакт: Сябры выбарчых камісій пад Бранскам смяюцца, таму што тоўсты пачак бюлетэняў не праходзіць у скрыню

У Бранскай вобласці зафіксавалі адзін з самых скандальных укідаў бюлетэняў.

Сёння ў Расеі - выніковы дзень галасавання ў выбарах дэпутатаў Дзярждумы РФ. Выбары праходзяць на фоне скандальных укідаў.

Адзін з іх зафіксавалі ў горадзе Навазыбкаве Бранскай вобласці. Укід бюлетэняў здарыўся на ўчастку №699, які знаходзіцца ў будынку, дзе таксама размяшчаецца аддзел сацыяльнай абароны насельніцтва, піша сайт «Новости Брянска».

Тое, што адбываецца на відэа аддалена нагадвае дрэнна пастаўленую камедыю:

Учора, ля 7 гадзін вечара з кабінкі для галасавання выходзіць дзяўчына, якая трымала пад пінжаком стос бюлетэняў. Ля ўрны яе чакае жанчына. Паміж дамамі ўзнікае спрэчка праз тое, што першая баіцца здзейсніць нейкае дзеянне.

У выніку другая ўсклікае: «Лен, ты дура?». Пад голасны смех астатніх сябраў УВКа дзяўчына перадае жанчыне бюлетэні, пасля чаго апошняя ўкідае іх у скрыню.

Выбары 2021-га года застануцца ў памяці як адны з самых скандальных і спрэчных у гісторыі Браншчыны.

Сёння ж стала вядома, што ў Навазыбкаве Бранскай вобласці на выбарчым участку нумар 699 анулявалі бюлетэні.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках