20 красавiка 2024, Субота, 9:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэкорды па дажджах: за апошнія 60 гадзін Менск заліло так моцна, быццам дажджы ішлі цэлы месяц

Рэкорды па дажджах: за апошнія 60 гадзін Менск заліло так моцна, быццам дажджы ішлі цэлы месяц

У некаторых раёнах выпала двухмесячная норма ападкаў.

Ад паўтары да двух месячных нормаў ападкаў выпала ў некаторых раёнах Беларусі за апошнія 60 гадзін (з 21 гадзіны 16 верасня да 9 гадзін 19 верасня), вылічыў БелаПАН паводле звестак пагоднага рэсурсу meteoinfo.by.

У рэйтынгу самых дажджлівых населеных пунктаў за гэты час лідзіруе Мар'іна Горка - 98 мм, або 98 л вады на квадратны метр - гэта роўна дзве вераснёўскія нормы.

Крыху слабейшыя дажджы ішлі ў Слушку - 90 літраў дажджу на квадратны метр (176% месячнай нормы), у Ваўкавыску - 86 мм, Касцюковічах - 77 мм, Стоўбцах - 72,8 мм.

У Менску вылілася 62 мм ападкаў (гэта на 3% больш за месячную норму). Асабліва ліў дождж удзень 18 верасня і ўначы на 17 верасня.

У абласных гарадах дажджыла не так моцна: у Магілёве - 57,7 мм (105% нормы), Горадні - 50 мм (96%), Берасці - 30,2 (54%), Гомелі - 28,2 мм (49%), Віцебску - 21 мм (31%).

Менш за ўсё ападкаў закранулі поўнач Віцебскай вобласці. У Езярышчы выпала 5 мм (гэта ўсяго 6% нормы), у Верхнядзвінску - 8 мм (12% нормы).

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках