18 красавiка 2024, Чацвер, 3:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі забаранілі прадаваць віно, печыва і путасу

7
У Беларусі забаранілі прадаваць віно, печыва і путасу

Дзяржстандарт папоўніў свой чорны спіс.

Рэестр небяспечнай прадукцыі Дзяржстандарту пастаянна папаўняецца новымі прадуктамі і нехарчовымі таварамі, якія ўвозіць і прадаваць на тэрыторыі краіны забаронена. Прынамсі да ліквідацыі ў іх знойдзеных ведамствам парушэнняў і недахопаў. Zerkalo.io паглядзела, якія прадукты трапілі ў чорны спіс на гэтым тыдні.

Прысмакі - гэта тое, што аказваецца ў рэестры даволі часта. На гэтым тыдні ў няміласці быў бісквітны рулет «Яшкін» клубнічны з вяршкамі расейскай вытворчасці. Яго прызналі небяспечным, таму што пры вытворчасці выкарыстоўваліся недапушчальныя харчовыя дадаткі - антыакісляльнік азааскарбат натрыю (Е316) і кансервант бензаат натрыю (Е211). Вытворца гэтага не хаваў і напісаў пра гэта ў інфармацыі пра склад рулету на пакаванні.

Небяспечным аказалася, на думку Дзяржстандарту, і печыва з цэльных злакаў, пакрытае малочным шакаладам McVitie`s Digestive. Яно выраблена ў Казахстане. Пры яго вырабе вытворца выкарыстаў заяўленую ў маркіроўцы, але недапушчальную харчовую дабаўку - кансервант пірасульфіт натрыю (Е223).

Яшчэ адна пазіцыя ў чорным спісе - сушана-вяленая саломка путасу маркі «Сінтэз-Рэсурс» з Расеі. Вытворца выкарыстаў харчовыя дабаўкі, кансерванты (бензаат натрыю, сарбат калію), якія пры падрыхтоўцы сушана-вяленай рыбы ужываць нельга.

Алкагольныя напоі ў спісе сустракаюцца даволі рэдка. Але на гэтым тыдні туды трапіла грузінскае віно, бо паводле маркіроўкі яно было выпушчана з ужываннем недапушчальнай харчовай дабаўкі - Е202. Гэта сарбат калію - прыродны бяспечны для здароўя чалавека кансервант, які актыўна прыгнятае дрожджы, плесневыя грыбы, аэробныя бактэрыі, ферменты, павялічваючы тым самым тэрмін прыдатнасці прадуктаў.

Цікава, што небяспечнай прызналі і карыцу, якая не адпавядае нормам адразу па двух пунктах. Па-першае, па мікрабіялагічных паказчыках: у ёй завышана колькасць мезафільных аэробных і факультатыўна-анаэробных мікраарганізмаў - недапушчальная наяўнасць бактэрыі групы кішэчных палачак. Фактычнае значэнне гэтых паказчыкаў перавышанае ў 1,5 разы. Па-другое, пры ўказанні месцазнаходжання вытворцы прадукцыі вытворца не прапісаў найменне краіны-вытворцы.

Нагадаем, на гэтым тыдні таксама забаранілі імпартаваць і прадаваць у нашу краіну больш за 25 тыпаў мясных вырабаў італьянскай вытворчасці. У чорны спіс гэтая прадукцыя трапіла таму, што ў ёй утрымліваюцца Е-дадаткі, якіх там быць не павінна.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках