20 красавiка 2024, Субота, 17:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памежная служба Польшчы: Знойдзеныя целы трох чалавек на польска-беларускай мяжы

Памежная служба Польшчы: Знойдзеныя целы трох чалавек на польска-беларускай мяжы

Следства вядзе пракуратура.

Целы трох чалавек былі выяўленыя на польска-беларускай мяжы, паведамілі tvn24.pl у Памежнай службе Польшчы.

Усё паказвае на тое, што гэта, хутчэй за ўсё, нелегальныя мігранты, - пацвердзіла інфармацыю прэс-сакратарка Памежнай службы Ганна Міхальска. Далейшыя дзеянні паводле гэтай справы ажыццяўляе пракуратура.

Раней памежнікі паведамілі пра групу з васьмі мігрантаў, якія захраслі ў балоце ля затокі ракі Супрасль. Сямёра з іх даставілі ў бальніцу.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках